13 кастрычніка блогер абвясьціў пра запуск сайту свайго новага праекту. У прадмове ён напісаў, што сайт неўзабаве могуць заблякаваць цяперашнія ўлады. Так і сталася.
Жыхара Наваградку Руслана Кузьміча затрымалі за камэнтар у Telegram пра зброю. Яму пагражае да 6 гадоў калёніі.
Свабода сабрала некалькі гісторый пра ўразьлівыя катэгорыі людзей, якія захварэлі на каранавірус.
Як стала вядома Свабодзе, пракурор запрасіў для праваабаронцы Леаніда Судаленкі 3 гады калёніі, Тацяны Ласіцы — таксама 3 гады калёніі, Марыі Тарасенкі — 2,5 года калёніі.
Прысуд па «справе Ціханоўскага» могуць абвясьціць у канцы кастрычніка. Пра гэта напісаў у лісьце жонцы блогер Уладзімер Цыгановіч (МозгOn).
33-гадовы аўтар ютуб-канала «Шэры Кот», палітвязень Зьміцер Казлоў напісаў у лісьце з папраўчай калёніі № 2, што поўнасьцю застаўся без падтрымкі.
А прыбытак ад экспарту турыстычных паслуг упаў удвая. Глядзім, што цяпер з уязным і выязным турызмам у Беларусі.
Пісьменьнік і палітык Уладзімер Някляеў параўнаў выбары 2010 году, калі ён быў адным з галоўных апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі, і прэзыдэнцкую кампанію 2020 году, у якой рэй вялі прадстаўнікі «новай апазыцыі».
Суд Савецкага раёну Гомля 13 кастрычніка разглядае крымінальную справу ў дачыненьні да 35-гадовага Юры Прахарэнкі. У справе зьмяніўся судзьдзя — з Андрэя Лагуновіча на Аляксандра Мохарава, таму судовае сьледзтва пачалося наноў.
Міністар фінансаў Юры Селіверстаў анансаваў новы падатак на кватэры. Мэта — матываваць людзей не пераяжджаць зь вёскі ў горад. Глядзім, як жывецца на сяле.
У Беларусі не спыняецца крымінальны і адміністрацыйны перасьлед грамадзян. У судах слухаюцца дзясяткі справаў за адзін дзень, актыўна выносяцца прысуды.
Беларускі фонд спартовай салідарнасьці (БФСС) апублікаваў падрыхтаваны даклад аб парушэньнях ключавых палажэньняў Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) і Міжнароднай фэдэрацыі футбольных асацыяцый (ФІФА) з боку Беларускай фэдэрацыі футболу (АБФФ).
Пагутарылі зь лідэрам гурту Gods Tower Уладзіславам «Lesley Knife» Наважылавым пра затрыманьне, крымінальную справу за камэнтар і ўцёкі з краіны праз балоты.
Адвакатку Натальлю Мацкевіч адхілілі ад працы, супраць яе ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі пачалі дысцыплінарнае расьсьледаваньне.
Актывісту зь Бярозаўкі Вітольду Ашурку 13 кастрычніка споўніўся б 51 год. Амаль пяць месяцаў таму стала вядома, што ён памёр у шклоўскай калёніі пры нявысьветленых абставінах. Крымінальнай справы па факце ягонай сьмерці дагэтуль няма.
Бацькі былога студэнта БДУ Арцёма Баярскага Вольга і Юры упершыню амаль за 7 месяцаў наведалі сына на «Валадарцы». Хлопец чытае навуковыя часопісы і Біблію, рашае хімічныя задачы і моцна зьмяніўся зьнешне.
Як пацьвердзілі Свабодзе родныя палітвязьня Віктара Фенчука, гэта арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (арт. 342. ч.1).
Эдуарда Бабарыку затрымалі адным зь першых, яшчэ ў чэрвені 2020 году. Пра суд у ягонай справе нічога не вядома.
Берасьцейская актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк за кратамі з 3 студзеня. Цяпер яна адбывае пакараньне ў гомельскай папраўчай калёніі № 4. Там яе ўжо тры разы за паўтара месяца зьмяшчалі ў ШЫЗА.
Ад першых іракцаў на беларуска-літоўскай мяжы ў лютым — да амаль 800 спробаў за дзень перасячы беларуска-польскую мяжу ў кастрычніку.
Загрузіць яшчэ