Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25% гаспадарак без цэнтральнага ацяпленьня. 10 лічбаў пра жыцьцё ў вёсцы, куды завабліваюць чыноўнікі


Карова для вёскі становіцца ўсё большай рэдкасьцю

Міністар фінансаў Юры Селіверстаў анансаваў новы падатак на кватэры. Мэта — матываваць людзей не пераяжджаць зь вёскі ў горад. Глядзім, як жывецца на сяле.

Юры Селіверстаў патлумачыў, што рашэньне ўвесьці падатак на нерухомасьць прымалася дзеля таго, каб «зацікавіць людзей не пакідаць сельскай мясцовасьці і жыць у сваім жытле».

Пра тое, як цяпер жывецца ў вёсцы, сьведчаць некаторыя лічбы Белстату.

Сельскае насельніцтва імкліва скарачаецца

За 5 гадоў, з 2016 па 2021, сельскае насельніцтва скарацілася на 132 тысячы, гарадзкое — на 13 тысяч. Так вынікае з дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту. Гэта лічбы паводле выбарачнага дасьледаваньня.

Невысокія даходы вяскоўцаў

1,5% насельніцтва вёсак мае на месяц менш за 200 рублёў даходу. У 10,7% вяскоўцаў — даход ад 450 да 500 рублёў. І толькі 7,2% вясковых жыхароў могуць пахваліцца прыбыткамі звыш 1000 рублёў.

Гаспадаркі без гарачай вады і каналізацыі

  • 25,2% гаспадарак на вёсцы ня маюць цэнтральнага ацяпленьня
  • 12,2% ня маюць водаправоду
  • 15,7% ня маюць каналізацыі
  • 23,5% ня маюць гарачай вады.

Меншы ахоп інтэрнэтам, чым у горадзе

62,2% хатніх гаспадарак на вёсцы маюць доступ у інтэрнэт з хатняга кампутара. У гарадах гэты паказчык — 82,6%.

Колькасьць работнікаў скарачаецца

У сельскай гаспадарцы працуе 267,4 тысячы чалавек. За 5 гадоў колькасьць занятых у сельскай гаспадарцы скарацілася на 48 тысяч.

Сярэдні заробак меншы за агульны па краіне

Сярэдні заробак у сельскай гаспадарцы на 2020 год — 880 рублёў, гэта 70% ад агульнага па Беларусі, або 362 даляры паводле сярэдняга курсу за мінулы год.

Скарачаецца ўраджай бульбы

У сельскай гаспадарцы скарачаецца ўраджай бульбы. Калі ў 2014 годзе ў сельскагаспадарчых арганізацыях зьбіралі мільён тон бульбы, то ў 2020-м — толькі 523 тысячы тон. Гэта амаль удвая менш.

Усё менш трымаюць кароў

Калі ў 2015 годзе агулам трымалі 97 тысяч кароў, то ў 2021-м — толькі 51 тысячу, амаль удвая меней.

Паболела стратных арганізацый

12,1% арганізацый у сельскай гаспадарцы — стратныя. У 2014 годзе стратных было 11%.

Вялікая запазычанасьць па крэдытах

Запазычанасьць сельскагаспадарчых арганізацый па крэдытах — 8,9 млрд рублёў па стане на гэты год.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG