Журналісту Алегу Грузьдзіловічу вынесьлі вырак у судзе Савецкага раёну Менску апоўдні 3 сакавіка. 4 сакавіка яму далі спатканьне з жонкай Мар'янай.
Ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік Ільля «Літвін».
Агулам ва Ўкраіне існуе пяць АЭС (разам з закрытай Чарнобыльскай атамнай станцыяй).
Ужо больш за 3 месяцы сям’я журналіста-фрылансэра Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка чакае ягонага вызваленьня.
У паселішчы Міхайла-Кацюбінскае, што пад Чарнігавам, куды, як паведамлялі раней украінскія СМІ, нібыта ўвайшлі беларускія войскі, мясцовыя жыхары заўважылі тэхніку, пазначаную сымбалем «О».
Мазырская гарадзкая лякарня ад пачатку вайны прымае параненых расейскіх вайскоўцаў. Жыхары Мазыра штодзень фіксуюць калёны санітарных «ПАЗікаў» каля шпіталя.
Незалежны праект па вывучэньні грамадзкай думкі ў Беларусі «Народнае апытаньне» спытаў у пратэставай аўдыторыі, што яны думаюць пра вайну ва Ўкраіне.
Летась Беларусь павялічыла экспарт прадукцыі ва Ўкраіну на 67,8%, да 4,8 мільярда даляраў, а ўкраінскі імпарт — на 10,8%, да 1,47 мільярда даляраў. Традыцыйна, пачынаючы з 2015 году, найбольшую долю ў экспарце займаюць нафтапрадукты і ўгнаеньні.
Сусьветны банк спыніў фінансаваньне ўсіх сваіх праграм у Беларусі. Глядзім, што гэта былі за праграмы і якія грошы там задзейнічаныя.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў заявіў, што перадавая група ўкраінскіх памежнікаў і вайскоўцаў выйшлі на лінію дзяржаўнай мяжы Ўкраіны ў Сумскай вобласьці.
Журналісту Алегу Грузьдзіловічу вынесьлі вырак у судзе Савецкага раёну Менску апоўдні 3 сакавіка.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінская армія ўтрымлівае ўсе лініі абароны.
Рэжысэр-дакумэнталіст Антось Цялежнікаў прыехаў ва Ўкраіну празь некалькі дзён пасьля пачатку вайны. У інтэрвію Радыё Свабода ён расказвае пра сытуацыю ў Кіеве і як беларусы яшчэ ад 2014 году ваююць за Ўкраіну.
2 сакавіка суд Савецкага раёну Менску пачаў разгляд справы былога журналіста Радыё Свабода Алега Грузьдзіловіча. Яго абвінавачваюць у 3 эпізодах удзелу ў нібыта масавых беспарадках падчас пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў 2020 году і гвалту.
Ва ўкраінскім войску створаная першая рота, якая складаецца з іншаземцаў, а менавіта зь беларусаў. Паводле зьвестак Свабоды, у яе ўжо ўвайшлі каля 40 чалавек.
Паразмаўлялі з доктаркай Ірынай Шарафановіч, якая засталася ў Адэсе і дапамагае Ўкраіне.
Амаль тыдзень працягваюцца баявыя дзеяньні ва ўкраінскіх гарадах і мястэчках. Афіцыйных пацьверджаньняў таго, што беларускія вайскоўцы разам з расейскімі таксама ўдзельнічаюць у апэрацыі, няма. А вось прапагандысты не саромеюцца адкрыта падтрымліваць напад Расеі на Ўкраіну.
Беларусы, якія ўцяклі ад рэпрэсій, арганізаваліся на дапамогу Ўкраіне: апякуюцца ўкраінскімі ўцекачамі ў Польшчы, ідуць у тэрытарыяльную абарону, пералічваюць сродкі на дапамогу вайскоўцам. Расказваем некалькі гісторый.
За першы тыдзень вайны Расеі супраць Украіны на беларускай чыгунцы адбылося адразу некалькі надзвычайных здарэньняў.
Жонка палітзьняволенага журналіста «Свабоды» расказала, што вязьні амаль нічога ня ведаюць пра падзеі ва Ўкраіне.
Загрузіць яшчэ