Прэс-сакратар былога прэзыдэнта Чэхіі дзейнічае на карысьць Расеі, пішуць чэскія СМІ. Ягонае выдавецтва выдаткавала мільёны на распаўсюджваньне ідэй прарасейскіх дэзынфарматараў. Журналісты высьветлілі: грошы ўклала беларуска, якая сьцьвярджае, што ня памятае пра гэта, і хавае іх паходжаньне.