Харызматычны блогер і фэльчар з Горадні Фёдар «Сумкін» Астаповіч ужо год жыве ў Польшчы. Ён расказаў Свабодзе, як працаваў у «таксі для хворых», колькі яму плацяць і чаму разам зь ім працуюць пажарнікі і паліцыянты.
Актывіст і музыка Фёдар Жывалеўскі, які сядзеў на завулку Акрэсьціна разам зь Ігарам Банцэрам, расказаў, што вядома пра затрыманьне апошняга.
Заходнія краіны паабяцалі вылучыць яшчэ больш за паўтара мільярда эўра на ваенныя патрэбы Ўкраіны для адбіцьця расейскай агрэсіі. Аб гэтым заяўлена на канфэрэнцыі міністраў абароны 26 краін у Капэнгагене.
Апэляцыю палітзьняволенага журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў 12 жніўня ў закрытым рэжыме. Прысуд пакінулі бязь зьменаў.
У Беларусі завяршылася ўступная кампанія. Глядзім, колькі студэнты будуць плаціць за навучаньне на розных спэцыяльнасьцях.
Вечарам 9 жніўня 2020 году 25-гадовы Аляксандр Віхор выправіўся на спатканьне з дзяўчынай. Дахаты ён так і не вярнуўся — пасьля «спатканьня» з міліцыяй. Хоць на ягоным целе экспэрты зафіксавалі шматлікія пашкоджаньні, афіцыйная вэрсія сьледчых — «вострае парушэньне сардэчнага рытму».
9 жніўня адбылася прэм’ера першай часткі новага падкасту Радыё Свабода «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020». Падкаст расказвае пра пасьлявыбарчыя пратэсты ў Беларусі два гады таму з гледзішча сілавікоў, пра тое, як усё выглядала знутры.
Намесьнік начальніка Галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Украіны Аляксей Громаў заявіў, што больш за 13 тысяч беларусаў падпісалі кантракты з Узброенымі сіламі Расеі і заявілі аб жаданьні ўдзельнічаць у вайне з Украінай.
У ноч з 10 на 11 жніўня жыхары паўднёвых раёнаў Гомля і навакольных вёсак чулі гукі, падобныя да выбухаў, і бачылі сполахі на небе. Мінабароны «супакоіла» беларусаў: «10 жніўня каля 23 гадзін у часе кантрольнага прабегу адной з адзінак тэхнікі пасьля праведзенай замены рухавіка адбылося загараньне».
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што ўкраінскі бок кожны раз рэагуе на абстрэлы з тэрыторыі Беларусі дыпляматычнымі нотамі пратэсту.
Каардынацыйны штаб у пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі паведаміў аб уключэньні двух грамадзян Беларусі Васіля Парфянкова і Васіля Грудовіка ў рэестар абаронцаў Украіны, якія трапілі ў расейскі палон.
У ноч на 11 жніўня паветраная трывога гучала ў чатырох абласьцях Украіны — Данецкай, Харкаўскай, Запароскай і Днепрапятроўскай. Вайсковыя экспэрты мяркуюць, што бакі рыхтуюцца да вырашальных баёў у жніўні і верасьні.
Журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык чакае разгляду апэляцыі ў Вярхоўным судзе, рыхтуецца да этапаваньня ў наваполацкую калёнію і працягвае апісваць свае сны.
Журналіст «Свабоды» Алег Грузьдзіловіч у магілёўскай калёніі № 15 паўторна перахварэў на каранавірус. «Менсктранс» працягвае судзіцца з журналістам нібыта за спыненьне транспарту і пакуль выйграе. Нягледзячы на ўсё гэта, ён і з-за кратаў шле жонцы рамантычныя лісты.
Старшыня Мэджлісу крымскататарскага народу Рэфат Чубараў пракамэнтаваў выбухі на расейскім вайсковым аэрадроме ў Навафёдараўцы пад Сакамі ў Крыме, што адбыліся 9 жніўня. Выбухі на аэрадроме Чубараў назваў «першым сапраўдным званочкам» аб тым, што Ўкраіна верне акупаваны паўвостраў.
У ЭЗ пачалі абмяркоўваць прапанову аб забароне выдачы шэнгенскіх візаў грамадзянам Расеі.
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 10 жніўня прыбыў у суд у Нью-Ёрку, каб даць паказаньні ў сваю абарону. Супраць Трампа выстаўленыя абвінавачаньні ў фінансавых махінацыях.
У Эўразьвязе з 10 жніўня набыла моц поўная забарона на імпарт расейскага вугалю. Эўразьвяз узгадніў гэтую меру на пачатку красавіка, у рамках пятага пакета санкцый у адказ на ваеннае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну. Сёньня ж ад расейскага вугалю адмовілася і Вялікая Брытанія.
8 жніўня Лукашэнка наведаў Мёрскі мэталапракатны завод, дзяржава ўзяла яго даўгі на сябе, а сам завод нацыяналізавалі. Раней там затрымлівалі кіраўніцтва са згоды Лукашэнкі. Глядзім, што з заводам.
Сьледчы камітэт Расеі ўзбудзіў справу аб фэйках пра армію на былую рэдактарку Першага каналу Марыну Аўсяньнікаву за яе пікет каля Крамля з плякатам «Пуцін — забойца, яго салдаты — фашысты. 352 дзіцяці загінулі. Колькі яшчэ павінна загінуць дзяцей, каб вы спыніліся?».
Загрузіць яшчэ