На Кубе вынесьлі прысуды 381 удзельніку масавых пратэстаў у ліпені мінулага году. Як паведамляе генэральная пракуратура краіны, усіх іх прыгаварылі да пазбаўленьня волі. Для 36 чалавек, прызнаных вінаватымі ў падбухторваньні да беспарадкаў, тэрмін зьняволеньня складзе ад 5 да 25 гадоў.