На прэс-канфэрэнцыі пасьля перамоваў у Менску Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін зрабілі некалькі заяваў.
Міністры энэргетыкі краін Эўразьвязу ў панядзелак, 19 сьнежня, дамовіліся ўвесьці столь цаны на газ. Абмежаваньні набудуць моц з 15 лютага, калі цана газу на TTF (найбуйнейшай віртуальнай гандлёвай пляцоўцы ў Нідэрляндах) будзе перавышаць 180 эўра за мэгават-гадзіну на працягу трох дзён.
У Кіеве на Сафійскай плошчы адкрылі галоўную ялінку краіны – «Ялінку нязломнасьці», паведаміў мэр гораду Віталь Клічко.
Брытанскі прэм’ер-міністар Рышы Сунак заклікаў ігнараваць любыя заклікі Масквы да перамоваў, пакуль яна не пакіне акупаваныя тэрыторыі Ўкраіны. Пра гэта ён сказаў падчас сустрэчы кіраўнікоў Абʼяднаных экспэдыцыйных сіл у Латвіі, паведамляе Sky News.
Некаторыя амэрыканскія заканадаўцы заклікалі прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна зрабіць захады ў сувязі з чаканай хваляй людзей, якія жадаюць атрымаць прытулак у ЗША і цяпер зьбіраюцца каля паўднёвай мяжы краіны.
Дзяўчына нібыта зрабіла на гарадзкой інсталяцыі, прысьвечанай Марыюпалю, надпіс: «Забойцы, вы самі яго разбамбілі. Юды».
Беспарадкі ўспыхнулі ў некалькіх гарадах Францыі пасьля паразы зборнай у фінале чэмпіянату сьвету па футболе, усяго арыштаваныя 227 чалавек.
Аўтарка вядомай мастацкай сэрыі расказала Свабодзе, як ствараюцца ейныя малюнкі.
Войскі Ўкраіны вядуць актыўную падрыхтоўку на выпадак новай атакі расейцаў зь беларускай тэрыторыі. Украінская служба Радыё Свабода ацаніла, ці варта чакаць новага наступу зь Беларусі і чым ён можа пагражаць пазыцыям украінскіх вайскоўцаў.
Пагаварылі зь лідэрам гурту «Дай дарогу!» Юрыем Стыльскім, які пакуль не шкадуе, што зьехаў: у Варшаве піша новыя песьні, вучыць дзетак музыцы. Але калі прыляціць «Бусел», абавязкова вернецца ў Беларусь. І стане мэрам Берасьця, праўда, не надоўга.
Праваабаронца Алег Гулак памёр 16 сьнежня. Старшыню Беларускага Хэльсынскага камітэту было 55 гадоў.
Расказваем новыя падрабязнасьці таго, як сталіся магчымым выкрыцьцё і арышт тых, хто спрабаваў распачаць пратэсты рабочых.
Раніцай 19 сьнежня, калі ва Ўкраіне адзначаюць Дзень сьвятога Мікалая, Расея а 5-й раніцы пачала атакаваць дронамі Кіеў і Кіеўскую вобласьць.
У Варшаве прэзэнтавалі выданьне «Ад Панікоўкі до Шайбы». Пагаварылі з адным з аўтараў Паўлам Валатовічам пра тое, як прыйшла ідэя такой кнігі, яе герояў і чаму Менск «ужо ня той».
Беларускі музыка Сяржук Доўгушаў арганізаваў у Варшаве сьпеўную тэрапію для пацярпелых ад рэжыму. Паразмаўлялі зь ім і з удзельнікамі «Сьпеўнага сходу».
Беларуска Карына (імя зьмененае. — РС) больш за год жыве ў Сынгапуры. З праектам Свабоды «Новая зямля» яна падзялілася ўражаньнямі ад азіяцкай краіны, расказала пра тое, што можна там рабіць, а чым лепш не займацца.
Гэтую інфармацыю пацьвердзілі Свабодзе ягоныя калегі. Старшыню Беларускага Хэльсынскага камітэту было 55 гадоў. Прычыны сьмерці пакуль не пацьверджаныя. Папярэдні дыягназ — спынілася сэрца.
У Валынскай вобласьці адбыліся супольныя польска-ўкраінскія вучэньні, на якіх ратавальнікі дзьвюх краін адпрацоўвалі дзеяньні на выпадак масавай канцэнтрацыі людзей каля ўкраінскай дзяржаўнай мяжы.
За падзеі 2020 году ў жаночую калёнію трапілі сотні жанчын. Як там ставяцца да «палітычных»? Якія спосабы ціску выкарыстоўвае адміністрацыя? Пра гэта Свабода пагутарыла з трыма былымі палітзьняволенымі жанчынамі.
15 сьнежня Аляксандар Лукашэнка правёў нараду з кіраўнікамі, адказнымі за спорт. І чарговы раз вельмі абураўся. Пасьля нарады стала вядома пра затрыманьне шматразовай чэмпіёнкі сьвету ў штурханьні ядра Надзеі Астапчук.
Загрузіць яшчэ