У апэратыўным пляне Расея выстройвае абарону, бо пабойваецца, што Ўкраіна ў гэтым сэктары пачне маштабную наступальную апэрацыю.
Пракурор запрасіў для яго такі ж тэрмін. Прысуд вынесла судзьдзя Тацяна Фалькоўская, якая ня так даўно прысудзіла 8 гадоў пазбаўленьня волі былой журналістцы АНТ Ксеніі Луцкіной.
Як стала вядома Свабодзе, напярэдадні 25 сакавіка ў розных рэгіёнах Беларусі сілавікі праяўляюць цікавасьць да былых палітвязьняў і ўдзельнікаў пратэстаў. Яны не хаваюць, што прычына цікавасьці зьвязаная з надыходзячым 105-годзьдзем абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
Жыхар Гомля Алег Барадзін лічыць, што фота- і відэафіксацыя расейцаў на беларускай тэрыторыі можа стаць унёскам беларусаў у барацьбу Ўкраіны супраць расейскай агрэсіі.
Сабралі далёка ня поўны расклад акцыяў да 105-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці БНР.
Уцякач Андрэй Шарэнда расказаў пра жонку Паліну, якую месяцамі трымаюць у ПКТ і ШЫЗА, але не скарылі. Днямі праз трэція рукі Андрэй усё ж атрымаў ад жонкі вестку.
Як улады маніпулююць гісторыяй і хто сапраўдныя фашысты? Ці варта камэнтаваць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра «арыйскія стандарты» ў дзень 80-годзьдзя трагедыі ў Хатыні?
Старшыня «Маладога фронту», які ваюе ва Ўкраіне ў складзе палку Каліноўскага, не плянуе вяртацца дамоў на прапанову, адрасаваную яму сілавікамі празь відэа. Урбановіч кажа, што вобшукі прайшлі ня толькі ў ягонага бацькі.
22 сакавіка Натальля Пінчук, жонка ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру палітвязьня Алеся Бяляцкага, сустрэлася з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Раней у яе былі сустрэчы з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім і міністрам замежных спраў Зьбігневам Раў.
Сам Мікалай Шарсьнёў за некалькі дзён да справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі АБФФ прызнаўся, што ня меў дачыненьня да футболу, і яго кандыдатуру спачатку вылучылі безь яго ведама.
Такі законапраект у першым чытаньні прыняў Сойм Літвы. Калі ён будзе прыняты ў другім чытаньні, зьмены набудуць моц.
На складах у Беларусі цяпер прадукцыі на 9 мільярдаў рублёў, і гэта рэкорд за 7 гадоў. Глядзім, куды цяпер ідуць пастаўкі.
Цяпер Японія старшынствуе ў «Вялікай сямёрцы», а японскі прэм’ер-міністар Фуміё Кісіда ўпершыню наведаў Украіну ў часе вайны і правёў шэраг сустрэч на вышэйшым узроўні.
Пагадненьне прадугледжвае, што Бялград не прызнае Косава паводле міжнароднага права, але прыме да ведама яго дзяржаўнасьць і прызнае косаўскія пашпарты і мытныя дакумэнты.
Заява Джона Кірбі прагучала на тле сустрэчы лідэраў Кітаю і Расеі Сі Цзіньпіна і Ўладзіміра Пуціна.
Ва Ўкраіне з поўначы да амаль пятай раніцы на большай тэрыторыі краіны была паветраная трывога.
Законапраект прынялі ў першым чытаньні. Калі дэпутаты Сойма Літвы будуць галасаваць па дакумэнце ў другім чытаньні, не паведамляецца.
Падзеі 22 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
«Я глыбока занепакоены інфармацыяй пра стан здароўя Ігара і жорсткае абыходжаньне зь ім у зьняволеньні. У мяне баліць сэрца за яго бацькоў, якія нават ня могуць наведаць свайго сына», — заявіў прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Джэймі Флай.
Загрузіць яшчэ