Візыт Сі Цзіньпіна ў Маскву прайшоў праз некалькі дзён пасьля таго, як Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Пуціна. Крэмль спрабуе атрымаць падтрымку Пэкіна ў супрацьстаяньні ва Ўкраіне і з краінамі Захаду, аднак Кітай устрымліваецца ад наўпроставай публічнай падтрымкі Расеі
19 сакавіка ў Горадні былі чуваць выбухі і страляніна, зьяўлялася інфармацыя і пра затрыманьні. КДБ пазьней заявіў, што тэракт у Горадні хацеў учыніць тэрарыст з падробленым расейскім пашпартам.
Супрацоўнікі Сьледчага камітэту Расеі і апэратыўнікі Цэнтру па барацьбе з экстрэмізмам прыйшлі зь ператрусам да супрацоўнікаў ліквідаванага расейскімі ўладамі Праваабарончага цэнтру «Мэмарыял».
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што пасьля ўчорашняй аблавы на адвакатаў як мінімум двое абаронцаў так і ня выйшлі на волю.
За кратамі знаходзяцца сын і бацька Аляксей і Лявон Гаравыя, абодва актывісты БСПД, піша сайт прыхільнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Музыка расказаў пра тое, чаму больш ня будзе граць з N.R.M., ці вернецца ў Беларусь і як перажывае ўсё тое, што цяпер адбываецца ў сьвеце.
Канцлер ФРГ Оляф Шольц падчас штогадовай сустрэчы з супрацоўнікамі выданьня Rheinische Post у Дусэльдорфе расказаў пра свае тэлефонныя перамовы з Уладзімірам Пуціным.
20 сакавіка праваабаронцы «Вясны» паведамілі, што Ігар зрабіў спробу самагубства, знаходзячыся ў штрафным ізалятары, пасьля чаго яго накіравалі ў мэдсанчастку.
Кіраўнік ByPol лічыць відэа дзяржаўнага тэлеканалу спэктаклем, а не сапраўднымі кадрамі.
УПЦ МП павінна пакінуць Кіева-Пячорскую лаўру да 29 сакавіка.
У рамках двух тыдняў салідарнасьці з палітзьняволеным нобэлеўскім ляўрэатам Алесем Бяляцкім ягоная жонка Натальля Пінчук і прадстаўнікі беларускай супольнасьці сустрэліся з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім.
Свабодзе стала вядома, што на гомельскім прадпрыемстве ЗЛІН (Завод ліцьця і нармаляў) адбыліся затрыманьні супрацоўнікаў.
Расейская армія ўжо год намагаецца выйсьці на адміністрацыйныя межы Данецкай і Луганскай абласьцей, але дасягнуць гэтай мэты пакуль ня можа.
Падзеі 21 сакавіка ў Беларусі і ў сьвеце
У панядзелак, прадстаўляючы ў Дзярждэпартамэнце даклад аб выкананьні правоў чалавека ў сьвеце за 2022 год, дзяржсакратар Энтані Блінкен адмыслова спыніўся на візыце кітайскага лідэра Сі Цзіньпіна ў Маскву і прапановах Пэкіна па мірным урэгуляваньні ва Ўкраіне.
На падкантрольнай расейскім войскам частцы Херсонскай вобласьці загінуў начальнік абласнога СІЗА Сяргей Маскаленка. Ён супрацоўнічаў з уладамі, прызначанымі Расеяй. Яго машыну ўзарвалі невядомыя.
Краіны Эўрапейскага Зьвязу прынялі рашэньне аб пастаўцы Ўкраіне 1 мільёна артылерыйскіх снарадаў у бліжэйшыя 12 месяцаў.
Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін і кіраўнік КНР Сі Цзіньпін правялі нефармальную сустрэчу ў Крамлі.
У папраўчай калёніі № 1, дзе сядзяць Віктар Бабарыка, Ігар Лосік і стрыечны брат Паўла Латушкі Анатоль Латушка, мяняюць начальніка.
Праца ішла больш за год. Да палатна давялося дашыць тры мэтры. Сьцісла расказваем гісторыю ўжо вядомага палотнішча.
Загрузіць яшчэ