У бліжэйшы час сайт Office Life можа быць недаступны для карыстальнікаў. «Гэта зьвязана з рашэньнем Міністэрства інфармацыі, якім выяўлены парушэньні дзейнага заканадаўства», — паведаміла выданьне.
Разам з мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам падрыхтавалі простыя пытаньні і адказы пра замену трансьлітарацыі геаграфічных назваў.
Ад пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну, якое падтрымала кіраўніцтва Беларусі, украінскі ўрад скасаваў, дэнансаваў, спыніў дзейнасьць або выйшаў з больш як 20 двухбаковых пагадненьняў, дамоў і мэмарандумаў.
Палітвязень, журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык, які адбывае 6-гадовае пакараньне ў Наваполацкай калёніі №1, працуе на лесапілцы. На чытаньне кніг застаецца мала часу. Але заўзяты раварыст не смуткуе аб страчаным чарговым сэзоне.
Тэлеканал «Белсат» паведаміў, што кіраўніцу Саюзу палякаў разам з маці выклікалі ў Менск.
Міністар абароны Расеі паведаміў, што частка беларускіх самалётаў штурмавой авіяцыі атрымалі «магчымасьць наносіць удары па аб’ектах праціўніка сродкамі паражэньня ў ядзерным аснашчэньні».
«Сілы абароны і бясьпекі ў паўночнай апэрацыйнай зоне знаходзяцца ў пастаяннай баявой гатоўнасьці і заўсёды гатовыя на адэкватнае рэагаваньне», — заявіў Сяргей Наеў, камандуючы Аб’яднаных сіл Узброеных сіл Украіны.
Юрыя Падаляку часта запрашалі як «украінскага палітычнага аглядальніка» дзяржаўныя СМІ Беларусі.
Мазырскі НПЗ распаўсюдзіў прэс-рэліз, у якім гаворыцца пра будучы капрамонт на заводзе.
Уладзімір Зяленскім расказаў замежным гасьцям, як закладнікі ў цемры пісалі на сьценах склепу прозьвішчы і даты сьмерці сваіх аднавяскоўцаў, а дзеці — радкі ўкраінскага гімну.
У канцы сакавіка лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк наведаў Вільню.
Аляксандра Ханевіч да 2020 году была «звычайнай пэнсіянэркай», жыла ў Горадні. Яна брала ўдзел у пратэстах, трапляла пад затрыманьні і таму мусіла пераехаць у Польшчу. Цяпер Аляксандра завяла свой відэаблог.
Летась у чэрвені лідэры краін ЭЗ ухвалілі рашэньне аб наданьні Ўкраіне і Малдове статусу кандыдатаў на ўступленьне ў Эўразьвяз.
Летась у акупаванай частцы Запароскай вобласьці Ўкраіны загінулі некалькі калябарантаў.
Пагутарылі зь яго стваральніцай, выкладчыцай і папулярызатаркай фізыкі Сьвятланай Волчак. Даведаліся, як узьнікла ідэя, якія артыкулы і рубрыкі можна адшукаць у часопісе і чаму ён цяпер важны.
Яўген Барышнікаў — музыка і журналіст, які ў 2021 годзе выехаў зь Беларусі. Каля году ён жыў у Львове, а калі пачалася вайна, валянтэрыў там. Цяпер Барышнікаў разам з аднадумцамі ладзіць у Гданьску беларускія традыцыйныя танцы.
У адным з баёў пад Бучай загінуў першы беларускі добраахвотнік Ільля Літвін, яшчэ адзін, Аляксей Назараў, атрымаў цяжкае раненьне, у выніку якога яму ампутавалі нагу. Цяпер імем Ільлі Літвіна ў Бучы хочуць назваць адну з вуліц.
«Знаходжаньне расейскага пэрсаналу на тэрыторыі Запароскай АЭС незаконнае. Украінскія органы іх усіх ідэнтыфікуюць, і кожнага, хто там зьяўляецца на станцыі, мы будзем прыцягваць да адказнасьці», гаворыцца ў заяве.
У Варшаве адкрылася фотавыстава беларускай татуіроўкі. Мы пагутарылі з журналісткай Яўгеніяй Доўгай пра тое, як зьмяніліся тэмы тату беларусаў з часу пратэстаў, і даведаліся цікавыя гісторыі, зь імі зьвязаныя.
Турфірмы прапануюць адпачыць у Альбаніі ці Італіі, але з вылетам з Варшавы ці Вільні. Што адбываецца сёлета з турыстычнымі кірункамі зь Беларусі.
Загрузіць яшчэ