Ад рэкорднай атакі пацярпела Запароская вобласьць: 224 абстрэлы па 21 населеным пункце, разбураны 34 цывільныя аб’екты.
Экспэрты інстытуту адзначаюць, што Аляксандар Лукашэнка працягвае балянсаваць супраць Крамля, прадстаўляючы Беларусь як сувэрэнную дзяржаву ў складзе саюзнай дзяржавы, дзе дамінуе Расея.
Вольгу Высоцкую, былую адміністратарку тэлеграм каналу «Чорная кніга Беларусі», пакаралі 12 гадамі калёніі і вялікім штрафам. Як праходзяць завочныя суды ў Беларусі Вольга Высоцкая падрабязна распавяла ў інтэрвію Свабодзе.
Валадара Цурпанава двойчы каралі карцарам за беларускую мову.
Генэральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі паведаміў, што галоўным фокусам іхнай увагі застаецца Запароская АЭС і стварэньне вакол яе дэмілітарызаванай зоны.
Кіраўнік Ровенскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Коваль заклікаў жыхароў памежнага зь Беларусьсю рэгіёну быць больш пільнымі і выконваць усе патрабаваньні паветранай трывогі.
Расейцы ўварваліся ў прыватны дом з аўтаматычнай зброяй у той час, калі там знаходзіліся разам з дарослымі (сямю жанчынамі і мужчынам) адна 15-гадовая дзяўчына і тры малыя хлопцы.
МНС і Мінабароны пакуль не даюць падрабязнасьцяў аб прычынах гуку, падобнага на выбух.
Пагутарылі з заснавальнікам і вядоўцам праекту «Першы гікаўскі» пра тое, як узьнікла ідэя, як праект спрыяе пашырэньню беларускай мовы і чаму ён важны.
«Я не зусім разумею, як можна паабяцаць эўрапейскім лідэрам адно, а на наступны дзень пачаць поўнамаштабнае ўварваньне ў дзяржаву», — сказаў Уладзімір Зяленскі.
Дар’ю пакаралі за інтэрвію пра яе мужа, зьняволенага журналіста Свабоды Ігара Лосіка. Пракурорка Кацярына Пакала прасіла для Дар’і Лосік менавіта 2 гады зьняволеньня.
Наступныя дні стануць ключавымі для ўхваленьня заходнімі партнэрамі Ўкраіны рашэньня аб пастаўках танкаў ва Ўкраіну.
У судзе Ленінскага раёну Менску працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага і ягоных калегаў-праваабаронцаў Уладзімера Лабковіча і Валянціна Стэфановіча.
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч камэнтуе «завочныя» і іншыя судовыя працэсы ў Беларусі, нязломнасьць палітвязьняў, вайну і спосабы супрацьстаяньня і змаганьня са злом.
У Берасьцейскім абласным судзе 19 студзеня будзе вынесены прысуд Дар’і Лосік. Пракурорка папрасіла 2 гады калёніі. Дар’я віну прызнала, але прасіла вынесьці пакараньне, не зьвязанае з пазбаўленьнем волі.
На пачатку студзеня кіраўніка «Маладога фронту» Дзяніса Ўрбановіча параніла падчас баёў за Бахмут. Цяпер хлопец у шпіталі ў Кіеве. Нейкі час «Ваўкалак» (пазыўны Дзяніса) адмаўляўся ад размоваў, бо цяжка было гаварыць. Але калі крыху ачуняў, то пагадзіўся адказаць на пытаньні Свабоды.
Дзяніс Манастырскі, які загінуў у авіякатастрофе 18 студзеня пад Кіевам, быў адным з наймаладзейшых міністраў ва ўрадзе Ўкраіны.
Пры аптымістычным сцэнары да канца стагодзьдзя насельніцтва Беларусі можа скараціцца да 6 мільёнаў, пры пэсымістычным — да 4,2 мільёнаў. Пра дэмаграфічны крызіс і ягоныя наступствы разважае старшы навуковы супрацоўнік Beroc Леў Львоўскі.
На 18 студзеня вядома аб гібелі ў Дніпры ад расейскай ракеты 45 грамадзян, у тым ліку 6 дзяцей, 15 целаў не ідэнтыфікавалі.
Дзяржаўная служба Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях паведаміла пра 14 загінулых у выніку авіякатастрофы, у тым ліку 1 дзіця.
Загрузіць яшчэ