23 студзеня ў Варшаве прайшла цырымонія з нагоды 160-годзьдзя пачатку паўстаньня 1863 году, падчас якой выступіў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і замежныя госьці мерапрыемства. Амбасадар Украіны Васіль Зварыч зачытаў віншавальны ліст ад імя Зяленскага, аднак у ім не было згадкі беларусаў.
Сьпісы палітзьняволеных, якія патрабуюць вызваленьня ў першую чаргу, ёсьць. Пра гэта паведаміў Валер Кавалеўскі, адказны ў Аб’яднаным пераходным кабінэце за замежныя справы.
Адміністратар тэлеграм-канала пра беларускую чыгунку заяўляе, што КДБ трымае ў закладніках ягонага 15-гадовага брата. Прыгадваем іншыя выпадкі ціску на родных актывістаў і палітыкаў.
У Вільні беларусы адкрылі карчму, прысьвечаную паўстанцам Каліноўскага 1863 году. Як самі называюць гаспадары – гэта месца збору паўстанцаў і ўсіх беларусаў у 2023 годзе. Свабода пабывала на адкрыцьці і пагутарыла з гаспадаром Ільлём Ясінскім.
Праваахоўныя органы Ўкраіны зафіксавалі 65 660 злачынстваў, учыненых расейскімі вайскоўцамі ва Ўкраіне.
«Пускі ажыцьцяўлялі з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, гэта першае. А па-другое, дэфіцыт высокадакладных ракет, такіх як „Калібар“, Х-101 і Х-555 прымусіў Расейскую Фэдэрацыю выкарыстоўваць для абстрэлаў зэнітныя ракеты».
Марыя Чэхоўская стварыла фатадзёньнік з пытаньнямі і заданьнямі для ўнутранага мастака, які жыве ў кожным. Паразмаўлялі з творцай пра тое, як узьнікла гэтая ідэя, як карыстацца дзёньнікам і чаму ён важны.
Аляксандар Лукашэнка 21 студзеня гуляў у хакей, ягоная каманда сустракалася з калектывам з Магілёўскай вобласьці. Пасьля гэтага матчу Лукашэнка нечакана выкаціў на лёд чалавека ў інвалідным вазку, яго прадставілі як «ветэрана баявых дзеяньняў».
«Хай жа гэты сьцяг будзе для нас сымбалем, як трэба змагацца і як трэба перамагчы адвечнага ворага — расейскі імпэрыялізм».
Размовы пра зьмену афіцыйнага сьцяга хадзілі даўно, але толькі цяпер увасобіліся ў рэформе.
22 студзеня 2014 году падчас Эўрамайдану ў Кіеве быў забіты беларус Міхась Жызьнеўскі. Пазьней яго прызнаюць Героем Украіны, у 2017-м экс-прэзыдэнт Парашэнка перадасьць Зорку Героя бацькам. Забойца дагэтуль ня знойдзены.
У Яраслава Іванюка зь Беластоку багатая журналісцкая біяграфія. Але сёньня мы гаворым зь ім пра яго захапленьне беларускімі кнігамі, якое сталася прычынай стварэньня ім электроннай бібліятэкі Kamunikat.org. Апошнім часам ён яшчэ стаў і выдаўцом. І вынік атрымаўся важкі.
Даведаліся ў экспэртаў, як увайсьці ў працоўны рытм пасьля сьвятаў, не выгараць і якасна адпачываць, а таксама пра карысныя звычкі, якія варта ўключыць у сваё жыцьцё.
Пра эфэктыўнасьць санкцыяў, пра наступствы ўступленьня Беларусі ў вайну і пра меру адказнасьці Лукашэнкі Радыё Свабода пагаварыла з кіраўніком офісу каардынацыі санкцыяў Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэймсам О’Браенам.
Пагаварылі з журналістам і пісьменьнікам Аляксандрам Чарнухам пра тое, што будзе зь беларускай музычнай культурай.
Сярэдні памер іпатэчнага крэдыту ў Беларусі па-ранейшаму складае 16–18%. У суседняй Літве — каля 5%.
У студзені расейскі і ўкраінскі амбудсмэны пры пасярэдніцтве Турэччыны абмеркавалі магчымасьці маштабнага абмену палоннымі. Для яго арганізацыі Мір’яна Шполярыч прыехала ў Маскву. Яе чакаюць таксама і ў Кіеве.
Прапагандыст Станіслаў Галкоўскі больш не працуе ў газэце «Гомельские ведомости» і на мясцовай тэлевізіі. Ягонае месца намесьніка галоўнага рэдактара «Гомельских ведомостей» заняў падпалкоўнік міліцыі Віталь Прыстромаў. Расказваем, хто ён такі.
Як беларусу памяняць пашпарт за мяжой і якія ёсьць альтэрнатывы. Тлумачым.
Рэальныя даходы беларусаў працягваюць падаць на фоне інфляцыі. Мераем, на колькі людзі абяднелі за год, у рэальных прадуктах.
Загрузіць яшчэ