2 кастрычніка ў Гомелі пасьля 15-суткавага арышту з ізалятару на волю выйшаў грамадзкі актывіст Зьміцер Шаўчэнка.
На канфэрэнцыі ў вугорскім Эстэргоме ўпершыню гаварылі пра Беларусь гэтак маштабна і гэтак дэтальна, – прызнаюцца арганізатары імпрэзы, вугорскія паляністы Лаяш Палфалві і Атыла Пал Ілеш.
Басьнійскі фатограф Дамір Саголь атрымаў выключны доступ у "Гаагскі Хілтан", міжнародны сьледчы ізалятар для абвінавачаных у ваенных злачынствах, дзе падсьледныя сядзяць да таго, як патрапяць на лаву падсудных.
Сярод кніг, жыцьцёва неабходных сёньняшняй Беларусі, маюцца кнігі няствораныя й неперакладзеныя. Кнігі, зь якімі краіна можа быць зусім іншай. Культуроляг Андрэй Расінскі спрабуе акрэсьліць іхнія тэмы, сюжэты, структуру, папярэднікаў дый чытачоў.
Сярод асноўных тэмаў: Рок супраць наркотыкаў у Івацэвічах. «Камусьці выгадна, каб колькасьць наркаманаў павялічвалася» — званок слухача. Чаму бальшавікі пераўтварылі сьвятыні ў турмы? Беларускія турмы: гісторыя і сучаснасьць. Запалохваньне згвалтаваньнем.
Уначы 30 верасьня ў Валожынскім раёне на трасе «Вільня-Менск» быў учынены разбойны напад на машыну, у якой ехалі Ўхналёў і Арэшка з дачкой.
Лідэра грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», былога кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева выклікаюць у крымінальна-выканаўчую інспэкцыю Ленінскага РУУС Менску.
Кіраўніку краіны пададзены на разгляд праект указу, згодна зь якім грамадзяне змогуць набываць замежную валюту толькі па пашпарце.
Беларусь зь 2012 году будзе атрымліваць расейскі газ па ніжэйшых цэнах. Таксама афіцыйны Менск гатовы прадаць «Газпрому» свой пакет акцый «Белтрансгазу» за 2,5 мільярда даляраў пры выкананьні шэрагу ўмоў.
У Слуцку супрацоўнікі праваахоўных органаў перашкодзілі правядзеньню суботніка грамадзянскай кампаніі «Наш дом». У выніку пацярпелі людзі.
Паводле Ўладзімера, адбываць «суткі» у міжсэзонны пэрыяд ня соладка. Дый паводзіны супрацоўнікаў ізалятару ня лепшы ўзор ветлівасьці. «Мёрз дванаццаць сутак, але выспаўся, начытаўся», — апавёў былы палітвязень.
З 1 кастрычніка прыкладна на 5% павялічыліся цэны на бэнзін. Гэта восьмае падвышэньне цэнаў з пачатку году.
«Усходняе партнэрства» не павінна супярэчыць інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Пра гэта ўчора на брыфінгу ў Маскве заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Аляксандар Лукашэвіч.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Кнігу польскага аўтара Яўгеніюша Забелы “Беразьвечча ў службе Богу і ў моцы дэманаў” пераклаў на беларускую мову пастаўскі краязнаўца Міхась Гіль.
А 16-й гадзіне спадара Цянюту чакалі ля ізалятару часовага ўтрыманьня сябры й паплечнікі. Аднак яшчэ апоўдні ахоўнікі вывезьлі Андруся ў Чыгуначны РАУС
«Калі б я рыхтаваўся бегчы з краіны, то не вылізваў бы так краіну, як я гэта раблю апошнім часам. Я тут нарадзіўся, вырас і памру тут».
У пятніцу раніцай да Аляксандра Малчанава, які жыве ў прыватным доме разам з маці, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Паказалі санкцыю пракурора, у якой было пазначана, што быццам бы ў Малчанава захоўваецца зброя.
Гэтае павышэньне цэнаў стане восьмым з пачатку году. Апошні раз бэнзін і дызэльнае паліва даражэлі 14 верасьня — у сярэднім на 3%.
Такое пагадненьне падпісалі кіраўнік грамадзянскага і палітычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Літве Алег Мяцеліца і старшыня Беларускага цэнтру ва Ўкраіне Вячаслаў Сіўчык.
Загрузіць яшчэ