Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 1 – 2 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У СУБОТУ...


…і ў нядзелю будзе воблачна з праясьненьнямі, без дажджу. Вецер моцны, да парывістага.

Тэмпэратура: 7-17 °С.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:


1-2 кастрычніка – у Тэгеране міжнародная канфэрэнцыя парлямэнцкіх сьпікераў у падтрымку Палестыны.

1 кастрычніка – Міжнародны дзень пажылых людзей і Міжнародны дзень музыкі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:


1 кастрычніка 1946 – закончыўся Нюрнбэрскі працэс нацысцкіх злачынцаў.

1 кастрычніка 1949 – была абвешчаная Кітайская Народная Рэспубліка.

2 кастрычніка 1323 – у дакумэнтах упершыню згадваецца Вільня, сталіца Вялікага Княства Літоўскага, якая з 1940 году стала сталіцай сучаснай Літвы, а датуль на працягу 600 гадоў была сталіцаю ўсяго беларуска-літоўскага краю.

Нарадзіліся:

1 кастрычніка 1888 – Лукаш Дзекуць-Малей, пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны дзяяч, перакладчык, выдавец; Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф.

2 кастрычніка 1819 – Аляксандар Незабытоўскі, беларускі пісьменьнік, філёзаф і гісторык.

2 кастрычніка 1904 – ангельскі пісьменьнік Грэм Грын.

2 кастрычніка 1951 – ангельскі музыкант і сьпявак Стынг.

Памерлі:

2009 – беларускі журналіст Альгерд Невяроўскі.

МІНУС 365:


Сэнсацыя ва Ўкраіне – Януковічу вернутыя паўнамоцтвы Кучмы.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Каханьне мацнейшае за справядлівасьць”.

Стынг
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG