У беларускіх настаўнікаў і да крызісу былі нізкія заробкі. З гэтай прычыны ў многіх школах не хапала кваліфікаваных педагогаў. Ва ўмовах крызісу праблемы яшчэ больш абвастрыліся.
Удзельнікі саміту Ўсходняга партнэрства Эўразьвязу прынялі палітычную дэклярацыю сустрэчы, у якой асуджэньне беларускіх уладаў за палітычных вязьняў ды рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці і СМІ было выключанае з асноўнага тэксту і далучанае да яе як дадатак.
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 верасьня 2011 году склаў у эквіваленце 75 трыльёнаў 341 мільярд рублёў. З пачатку году рост на 96,6%, у тым ліку на 6,7% за жнівень.
Затрыманага баранавіцкага каардынатара Народнага сходу Віктара Мезяка адпусьцілі з пастарунку, склаўшы два пратаколы.
Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка атрымалі адказ ад першага намесьніка пракурора Менску Канстанціна Кежуна. Старшы саветнік юстыцыі лічыць, што мера стрыманьня ў дачыненьні да Алеся Бяляцкага выбрана з улікам цяжару зьдзейсьненага злачынства і ўстаноўленых па справе акалічнасьцяў.
30 верасьня 2011 году ў 3 гадзіны 20 хвілін украінскаму грамадзкаму актывісту, сябру Ўсеўкраінскай моладзевай грамадзкай арганізацыі «Фундацыі рэгіянальных ініцыятываў» Уладзіміру Сяньку адмовілі ва ўезьдзе на тэрыторыю Беларусі.
Як паведаміў адзін са студэнтаў, іх змушаюць падпісаць адпаведную паперу, згодна зь якой яны ня будуць хадзіць на акцыі «маўчуноў».
У Беларусі ад кастрычніка плянуецца павялічыць заробкі работнікаў бюджэтнай сфэры. Пра гэта 30 верасьня заявіў кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель лічыць, што Беларусь ня толькі што не прасоўваецца на шляху дэмакратызацыі, але ідзе назад.
Прамаўляючы 29 верасьня на вячэры для эўрапейскіх кіраўнікоў, якія ўдзельнічаюць у саміце Усходняга партнэрства ў Варшаве, прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск выступіў з прапановай пакету дапамогі для Беларусі дзеля мадэрнізацыі і дэмакратызацыі краіны.
Баранавіцкага каардынатара Народнага сходу Віктара Мезяка затрымалі ў 11.30, калі ён клеіў улёткі пра Народны сход на дошку аб’яваў.
Берасьцейскі праваабаронца Раман Кісьляк скардзіцца ў аблвыканкам і пракуратуру на тое, што яму не дазволілі праводзіцб маршу супраць гвалтоўных зьнікненьняў.
Былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава этапавалі з магілёўскага сьледчага ізалятару турмы №4. Пра гэта паведаміў дзяжурны. Праз тэлефон ён заявіў, што такога ў нас больш няма. На пытаньне куды Саньнікава этапавалі – міліцыянт не сказаў.
Афіцыйная дэлегацыя Беларусі на чале з амбасадарам у Польшчы Віктарам Гайсёнкам пакінула саміт, не зьявіўшыся сёньня на паседжаньні. Міністэрства замежных спраў заявіла, што Беларусь на саміце дыскрымінавалі.
Толькі 24,5% апытаных у верасьні Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў давяраюць дзейнаму кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку. У сьнежні 2010-га Лукашэнку давярала 55% апытаных.
Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся 30 верасьня 1931, Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць.
30 верасьня на волю з турмы на вуліцы Акрэсьціна выйшла намесьніца кіраўніка "Маладога фронту" Наста Палажанка.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заклапочаная сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Пра гэта яна заявіла на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі і сваякамі палітвязьняў ў Варшаве.
Зьнешнегандлёвы абарот Беларусі за першыя 8 месяцаў склаў 56 мільярдаў даляраў ЗША. Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю – 3,924 мільярдаў даляраў ЗША.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Загрузіць яшчэ