«Мяне вінавацяць у абразе старшыні Чыгуначнага раённага суду Тацяны Адрыбец і супраціве міліцыі», — паведаміў спадар Жукоўскі.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Аляксандар Лукашэнка неўзабаве наведае Расею, паведаміў расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў.
З гэткімі словамі дэпутатка Бундэстагу Марылюіза Бэк зьвярнулася да Міжнароднай фэдэрацыі па хакеі з шайбай(IIHF).
Намесьнік старшыні Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Лявонцій Чыпурных абскарджвае ў абласным судзе вырак Маскоўскага суду Берасьця.
Звароты да грамадзянаў, распаўсюджаныя ў зьвязку з правядзеньнем гей-фэстывалю, — фальшыўка. Пра гэта карэспандэнту “Свабоды“ паведамілі ў аддзеле ідэалягічнай працы адміністрацыі Ленінскага раёну Менску.
Дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па Беларусі, эстонскі дэпутат Андрэс Хэркель пракамэнтаваў для Радыё Свабода зьмены ў беларускім заканадаўстве, зьвязаныя з замежным фінансаваньнем партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, правядзеньнем масавых мерапрыемстваў і пашырэньнем паўнамоцтваў КДБ.
Кандыдатамі ад ГА «БАЖ» на атрыманьне сёлетняй прэміі імя Герда Буцэрыюса «Свабодная прэса Ўсходняй Эўропы» вылучаныя барысаўскі інтэрнэт-рэсурс eх-press.by і гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут.
На працягу некалькіх апошніх дзён даляр у Беларусі падаражэў больш як на паўтары тысячы рублёў. Адпаведна мяняюцца і цэны на спажывецкім рынку — яны імкліва растуць. Як на гэта рэагуюць людзі? Ці імкнуцца перавесьці ў валюту свае рублёвыя ашчаджэньні?
Берасьцейскі гарвыканкам адмовіў праваабаронцу Раману Кісьляку ў правядзеньні 16 кастрычніка шэсьця супраць незаконнага ўтрыманьня пад вартай Алеся Бяляцкага. Аднак праваабаронца заявіў, што ня лічыць гэты адказ з гарвыканкаму забаронай шэсьця.
Беларусь вінная «Газпрому» за пастаўлены сёлета газ 100 мільёнаў даляраў. Афіцыйны Менск просіць адтэрмінаваць пагашэньне доўгу. Улады Беларусі прапануюць разьмеркаваць суму запазычанасьці на роўныя долі і правесьці выплаты ў 2012 годзе або ўключыць гэтую запазычанасьць у цану на газ на 2012 год.
Дэпутат Эўрапарлямэнту і член дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў справах Беларусі Юстас Палацкіс нэгатыўна ацаніў плянаванае пашырэньне паўнамоцтваў КДБ.
Адышоў у іншы сьвет кіраўнік Беларуска-амэрыканскага грамадзкага цэнтру «Полацак», Стронгсьвіль, ЗША. Яму было 79 гадоў.
Узброеныя аўтаматамі супрацоўнікі дэпартамэнту аховы затрымалі грамадзкага актывіста Кастуся Жукоўскага. Яго даставілі на допыт у Цэнтральны РАУС разам з шасьцігадоваю дачкою — бацька не схацеў пакідаць хворую дзяўчынку дома адну.
Рычард Фрыдман, прэсавы сакратар старшыні Эўрапарлямэнту Ежы Бузэка, пракамэнтаваў для Радыё Свабода зьмены ў беларускім заканадаўстве, зьвязаныя з замежным фінансаваньнем партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, і пашырэньнем паўнамоцтваў КДБ.
Шклоўскі завод газэтнай паперы працягвае прадаваць сваю прадукцыю паводле розных сьпісаў. У адным фіксаваны кошт для дзяржаўных выданьняў, у другім — для недзяржаўных, якія вымушаныя набываць паперу па біржавым кошце.
Нацыянальны банк Беларусі да канца кастрычніка плянуе ўніфікаваць абменны курс, паведаміў намесьнік старшыні НБ Тарас Надольны.
Трое актывістаў, якія цягам гэтага году падавалі заяўкі на правядзеньне пікетаў і мітынгаў у Віцебску, спрабавалі аспрэчыць адмовы, дасланыя за подпісам кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну. Аднак Чыгуначны райсуд адмовіў у задавальненьні іхнай скаргі.
На сябра аргкамітэту Народнага сходу Віктара Бузінаева склалі пратакол за парушэньне закону пра масавыя мерапрыемствы. Дата суду пакуль невядомая. Міліцыянты сказалі Бузінаеву, каб чакаў позвы.
Катарскім бізнэсоўцам і шэйхам маюць даць долю ў новых прадпрыемствах па здабычы калійных угнаеньняў на Кастрычніцкім і Петрыкаўскім радовішчах, а таксама ў распрацоўцы ў Беларусі радовішчаў жалезнай руды, зямлю пад паляўнічыя ўгодзьдзі і шмат што іншае.
Загрузіць яшчэ