Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: Жукоўскага забралі ў міліцыю з шасьцігадоваю дачкою


Кастусь Жукоўскі
Кастусь Жукоўскі
Узброеныя аўтаматамі супрацоўнікі дэпартамэнту аховы затрымалі грамадзкага актывіста Кастуся Жукоўскага. Яго даставілі на допыт у Цэнтральны РАУС разам з шасьцігадоваю дачкою — бацька не схацеў пакідаць хворую дзяўчынку дома адну.

Жукоўскага прымусова даставілі ў райаддзел міліцыі, каб дапытаць наконт інцыдэнту, які здарыўся ў судзе Чыгуначнага раёну 11 кастрычніка. У той дзень спадар Жукоўскі прыходзіў на суд грамадзкага актывіста Валера Сьляпухіна, якога за Народны сход пакаралі буйным штрафам. Суд двойчы перапынялі.

Кастусь Жукоўскі выправіўся высьвятляць у старшыні суду, калі адновіцца разгляд справы Сьляпухіна. І старшыня, паводле Жукоўскага, назвала гэты час: 15 гадзінаў. Аднак у 13.05 Ільля Сьвірыдаў аднавіў ненадоўга судовае паседжаньне па разглядзе адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да Валера Сьляпухіна. Гэта выклікала ў Жукоўскага эмацыйную рэакцыю на адрас старшыні суду. Тая палічыла, што апазыцыянэр Жукоўскі абразіў яе, і распарадзілася скласьці на Кастуся Жукоўскага адміністрацыйны пратакол.

Міліцэйскія ахоўнікі на загад маёра Кошмана сьцягнулі па лесьвіцы ўніз спадара Жукоўскага й прыкавалі ў холе за руку кайданкамі да трубы ацяпленьня. Кастусь праз тэлефон выклікаў нарад міліцыі і патрабаваў мэдычнай дапамогі: скардзіўся, што зноў разбалелася зламаная спэцназам тры тыдні таму нага, зь якой толькі напярэдадні зьнялі гіпс.

У суд неўзабаве прыйшоў участковы Цэнтральнага РАУСу лейтэнант Марфушкін. Жукоўскага адвезьлі ў шпіталь, дзе лекары аказалі яму мэдычную дапамогу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG