Уладзімір Наркевіч звольнены з пасады галоўнага рэдактара дзяржаўнай газэты «Звязда», дзе ён працаваў апошнія 22 гады. Да выхаду на пэнсію яму заставалася сем месяцаў.
Праваабаронца Крысьціна Шацікава з грамадзянскай кампаніі «Наш дом» дамаглася ад начальніка магілёўскай папраўчай установы «Турма № 4» Аляксандра Ламазы пісьмовых адказаў на свае пытаньні адносна стану здароўя экс-кандыдата на прэзыдэнцтва Андрэя Саньнікава.
Міністэрства эканомікі чакае далейшай дэвальвацыі беларускага рубля (да ўзроўню 22 000 рублёў за даляр) у выпадку захаваньня высокіх аб`ёмаў эмісійнага крэдытаваньня эканомікі.
Як паведамілі Ірыне Яскевіч у віцебскім Кастрычніцкім райсудзе, пратакол пра парушэньне закону аб вулічных акцыях, складзены на яе 26 кастрычніка, быў перададзены судзьдзі Іне Грабоўскай. Але тая адмовілася пачынаць разбор і вярнула пратакол у Кастрычніцкі РАУС.
Блізу 17-й гадзіны пры выхадзе ў пад’езьдзе ўласнага дома міліцыя затрымала старшыню гарадзкога аргкамітэту правядзеньня Народнага сходу, кіраўніка рэгіянальнай арганізацыі АГП Васіля Палякова.
9 лістапада Міжнароднае агенцтва ядзернай энэргіі (МАГАТЭ) абнародуе новую справаздачу аб ядзернай праграме Ірану. Паводле выцечак інфармацыі наконт зьместу дакумэнту, там сьцьвярджаецца, што Тэгеран істотна прасунуўся ў стварэньні ядзернай зброі. Гэта можа даць падставу ЗША ці Ізраілю нанесьці ваенны ўдар па Ірану.
На паседжаньні Савету Міністраў разглядаюцца праекты асноўных макраэканамічных дакумэнтаў на 2012 год. Інфляцыя ў Беларусі за 10 месяцаў склала 89%.
Берасьцейскі аргкамітэт Народнага сходу вырашыў праводзіць другі сход 10 сьнежня, а не 12 лістапада.
Аляксандар Лукашэнка 8 лістапада разгледзеў кадравыя пытаньні і прызначыў новых амбасадараў у шэраг дзяржаў. Кіраўніком амбасады Беларусі ў Расеі прызначаны Андрэй Кабякоў.
Старшыню Народнага сходу ў Баранавічах Віктара Мезяка пачалі судзіць за тое, што ён, нібыта, зладзіў несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.
Кіраўніцтва спэцкамэндатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну, дзе адбывае пакараньне Павал Севярынец, адмовілася зьмяняць яму ўмовы пакараньня з адбываньня ў папраўчай установе адкрытага тыпу на "хатнюю хімію".
Сёньня ў Нямеччыне адбыўся запуск газаправоду «Паўночны паток» (Nord Stream). Расейскі газ пайшоў у Эўропу па дне Балтыйкага мора ў абыход транзытных краінаў, Беларусі, Украіны, Польшчы.
Удзельнікі Міжнароднага круглага стала "Амэрыканістыка ў Беларусі і эўрапейскі досьвед: пэрспэктывы разьвіцьця" прапанавалі на базе Цэнтру міжкультурнага дыялёгу стварыць Амэрыканскі клюб.
Тры гады таму вышэйшыя чыноўнікі Літвы, Беларусі і Польшчы таемна дамовіліся аб абмене затрыманымі супрацоўнікамі спэцслужбаў. Аб гэтым у сваёй апошняй кнізе піша экс-прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус.
У карэспандэнткі "Брестского курьера" і інфармацыйнага агенцтва "БелаПАН" Міланы Харытонавай міліцыянты спрабавалі выпытаць інфармацыю пра ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі.
Новы рэсурс crisisby.net зьбірае грамадзкія паведамленьні пра разнастайныя праявы беларускага крызісу. Ім можа скарыстацца любы чалавек, які хоча распавесьці пра цэны на тавары, вялікія чэргі, звальненьне, забастоўку ці вулічную акцыю.
8 лістапада афіцыйна пачынае працаваць першая нітка эўрапейска-расейскага трубаправоду Nord Stream.
Старшыню гарадзенскай суполкі Партыі БНФ Максіма Губарэвіча падазраюць у хуліганстве.
Песьня на словы Янкі Купалы "Хто ты гэткі". "Я хачу, каб мае ўнукі свабодна хадзілі па родным горадзе і гаварылі на роднай мове, чыталі Янку Купалу і Якуба Коласа", — заявіў лідэр гурта Сяргей Міхалок.
Загрузіць яшчэ