Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу віцебскай арганізатаркі Народнага сходу суд вярнуў на дапрацоўку


Як паведамілі Ірыне Яскевіч у віцебскім Кастрычніцкім райсудзе, пратакол пра парушэньне закону аб вулічных акцыях, складзены на яе 26 кастрычніка, быў перададзены судзьдзі Іне Грабоўскай. Але тая адмовілася пачынаць разбор і вярнула пратакол у Кастрычніцкі РАУС.

Ірына Яскевіч распавяла, што адмыслова патэлефанавала ў суд, каб даведацца пра пачатак свайго працэсу:

«Я датэлефанавалася Іне Грабоўскай, і тая сказала, што з пратаколу яна ня бачыць складу правапарушэньня. Верагодна, таму, што да пратаколу я дадала свае пісьмовыя камэнтары — што ня згодная з абвінавачаньнем у правядзеньні несанкцыянаванай акцыі, бо на правядзеньне сходаў санкцыі ўладаў не патрабуецца. Таксама я сказала спадарыні Грабоўскай, што ў якасьці сьведак запатрабую на суд пракурора Кастрычніцкага раёну, якому я ўсё гэта тлумачыла яшчэ 7 кастрычніка, за дзень да Народнага сходу, і міліцыянтаў, якія былі на сходзе, але не спынілі правапарушэньня, калі яно было».

Як стала вядома Ірыне Яскевіч, у якасьці доказаў яе віны міліцыянты прыклалі да справы нумар газэты «Витебский курьер», дзе быў артыкул пра сход. А таксама зьвесткі пра штраф, прысуджаны ў Менску Генадзю Фядынічу.

Пратакол пра парушэньне закону аб масавых мерапрыемстваў 26 кастрычніка склалі таксама і на Тацяну Севярынец — яна была сакратаром Народнага сходу. Але спадарыня Тацяна пра лёс свае судовае справы не дазнавалася:

«Ня буду ў той суд тэлефанаваць, бо ня бачу патрэбы. Паклічуць на пасяджэньне, дык паклічуць! Значыць, буду па-ранейшаму даводзіць, што мы нічога не парушалі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG