Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэя Кабякова прызначылі амбасадарам Беларусі ў Расеі


Андрэй Кабякоў
Андрэй Кабякоў
Аляксандар Лукашэнка 8 лістапада разгледзеў кадравыя пытаньні і прызначыў новых амбасадараў у шэраг дзяржаў. Кіраўніком амбасады Беларусі ў Расеі прызначаны Андрэй Кабякоў.

"Нічога ня зьменіцца, бо ў нас не амбасадары вызначаюць палітыку, нават не міністар замежных спраў. Мы ведаем, хто яе вызначае. І Кабякоў будзе праводзіць тое, што яму скажуць. А калі будзе рабіць дрэнна, то і яго зьменяць. Кабякоў быў віцэ-прэм'ерам і займаўся справамі ЭўрАзЭС, Мытнага зьвязу, Адзінай эканамічнай прасторы. Ён у большай ступені падкаваны ў гэтых пытаньнях, чым папярэднік", — распавёў "Свабодзе" палітоляг Андрэй Фёдараў, камэнтуючы прызначэньне Кабякова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG