«Польшча возьме ўдзел у кампэнсацыі арыштаванай маёмасьці беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага», — заявіў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый выказала расчараваньне прысудам Алесю Бяляцкаму і заклікала беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх палітычных апанэнтаў, зьняволеных за ажыцьцяўленьне сваіх правоў.
Група грамадзкіх актывістаў з Магілеву заявіла пра намер правесьці ўвесну 2012 году Кангрэс беларускіх нацыяналістаў.
Усе тры заяўкі на правядзеньне пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага падаваў кіраўнік раённай арганізацыі БНФ Іван Шэга.
Сёньня стала вядома, што 22 лістапада ў ЗША на 86 годзе жыцьця ад раку памерла Лана Пэтэрс, больш вядомая як Сьвятлана Алілуева, дачка савецкага тырана Іосіфа Сталіна. Яе ўцёкі на Захад і асуджэньне камуністычнай сыстэмы выклікалі тады сэнсацыю.
Берасьцейскія актывісты кампаніі «Гавары праўду» правялі акцыю «Крок у Эўропу», каб распавесьці жыхарам гораду пра праблемы прымежнага руху паміж Беларусьсю і Польшчай.
У Нарвэгіі псыхіятрычная экспэртыза прызнала шалёным Андэрса Брэйвіка, які зьдзейсьніў сёлета тэракт у Осла і масавае забойства ў моладзевым лягеры сацыял-дэмакратычнай партыі.
У Мэхіка, падчас прэзэнтацыі гадавой справаздачы Абсэрваторыі па абароне праваабаронцаў, калегі Алеся Бяляцкага зрабілі адмысловы здымак у ягоную падтрымку.
Цягам бліжэйшага часу Беларусь разьлічвае атрымаць значныя сродкі ад продажу дзяржаўнай маёмасьці і прыцягненьня новых пазыкаў пад заклад стратэгічных прадпрыемстваў.
Сутнасьць кампаніі – у адпраўцы зваротаў уладам Беларусі з патрабаваньнем неадкладна вызваліць асуджанага праваабаронцу.
На баранавіцкага моладзевага актывіста Арцёма Бабея маёр Павал Кульгавік склаў пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага пікету салідарнасьці з палітзьняволенымі.
Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі зьвярнуўся з драматычным заклікам да Нямеччыны ўратаваць эўразону ад падзеньня.
Сёньня ў Менску адкрыецца пэрсанальная выстава знакамітага майстра каліграфіі, аўтара дызайну кніг «Бібліятэкі Свабоды» Генадзя Мацура.
Берасьцейскія актывісты "Гавары праўду" і моладзевага крыла АГП "Маладыя дэмакраты" зладзілі акцыю "Спынім забойствы!".
У Вашынгтоне 28 лістапада прайшоў саміт ЗША — ЭЗ, удзельнікі якога абмяркоўвалі пытаньні глябальнай эканомікі, іранскую праблематыку, праблемы Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі. Была абмеркавана і сытуацыя ў Беларусі.
Газпрам і Белтрансгаз дамовіліся аб пераносе часткі аплаты за газ, які пастаўляецца ў другім паўгодзьдзі гэтага году, на наступны год.
Генэральная пракуратура Беларусі заявіла, што ня можа абавязаць Палату прадстаўнікоў даць матываваны адказ на калектыўны зварот жыхароў Магілёва з просьбай выканаць умовы Эўразьвязу ў пытаньнях забесьпячэньня ў Беларусі правоў чалавека, аднаўленьня дэмакратычных свабодаў і свабодных выбараў.
Актывісты Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня правялі інфармацыйны пікет у падтрымку двух маладых людзей, якіх вінавацяць у зьдзяйсьненьні тэракту ў менскім мэтро. Пікетоўцы трымалі плякат з выявамі абвінавачаных і надпісам "Уратуйце іх жыцьці".
Загрузіць яшчэ