Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Лацінскай Амэрыцы


У Мэхіка, падчас прэзэнтацыі гадавой справаздачы Абсэрваторыі па абароне праваабаронцаў, калегі Алеся Бяляцкага зрабілі адмысловы здымак у ягоную падтрымку, на якім бачна, што крэсла віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай Фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) пустуе.

У прэзэнтацыі справаздачы Абсэрваторыі, якая адбылася 28 лістапада, прынялі ўдзел праваабаронцы з розных краінаў Лацінскай Амэрык: Гватэмалы, Гандурасу, Мэксыкі, Калюмбіі, Вэнэсуэлы.

Як падае сайт праваабарончай арганізацыі Вясна, лацінаамэрыканскія праваабаронцы лічаць, што гэты здымак паслужыць для Алеся Бяляцкага «сымбалем падтрымкі і салідарнасьці ў гэты складаны час, а таксама надзеі на тое, што справядлівасьць будзе адноўленая, і ён хутка будзе на свабодзе».

Акцыю з пустым крэслам Алеся Бяляцкага яго калегі па дзейнасьці ў FIDH ладзяць у кожнай краіне, дзе праводзяць прэзэнтацыю гадавой справаздачы Абсэрваторыі па сытуацыі з правамі чалавека і працы праваабаронцаў ва усім сьвеце:



Крэсла з майкай «Свабоду Алесю Бяляцкаму» і здымкам сымбалізавалі прысутнасьць зьняволенага праваабаронцы падчас прэс-канфэрэнцыі 15 лістапада ў сталіцы Фінляндыі горадзе Хэльсынскі.



2 лістапада месца Алеся Бяляцкага пуставала падчас прэс-канфэрэнцыі ў сталіцы заходнеафрыканскай краіны Сэнэгал Дакары.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG