Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет супраць сьмяротнай кары Канавалаву і Кавалёву ў Брусэлі


Актывісты Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня правялі інфармацыйны пікет у падтрымку двух маладых людзей, якіх вінавацяць у зьдзяйсьненьні тэракту ў менскім мэтро. Пікетоўцы трымалі плякат з выявамі абвінавачаных і надпісам "Уратуйце іх жыцьці".

Пікет адбыўся 28 лістапада ў Брусэлі насупраць будынку Эўракамісіі і Рады Эўропы. Падчас імпрэзы была распаўсюджана вялікая колькасьць інфармацыйных матэрыялаў на ангельскай, францускай і фламанскай мове.

Паводле кіраўніка БЭЗ Зьмітра Піменава, акцыя была накіравана і супраць сьмяротнага пакараньня увогуле – “як праявы дзікунства і барбарства”.

Пасьля пікету на плошчы Роберта Шумана пікетоўцы накіраваліся да беларускай амбасады, каб перадаць адмысловы зварот. У ім – заклік дапамагчы захаваць жыцьці двух маладых беларусаў якія, на думку удзельнікаў пікету, сталі ахвярамі добра сплянаванай акцыі супраць чалавечых жыцьцяў.

У звароце ад імя Зьмітра Піменава сказана, у прыватнасьці, наступнае:

“Мы ўсе павінны зразумець, што нельга называць грамадзтва дэмакратычным, калі існуюць недэмакратычныя сродкі ўзьдзеяньня на грамадзтва. Ужываньне сьмяротнага пакараньня ў Беларусі не зьяўляецца пазытыўным чыньнікам фармаваньня прывабнага іміджу Беларусі ў сьвеце. А калі да сьмерці будуць асуджаны маладыя хлопцы, віна якіх ня ёсьць пэўнай, я, Вы, усе беларусы, станем саўдзельнікамі жахлівага злачынства, ад якога нам не адмыцца да канца сваіх дзён. Зробім жа усё магчымае, каб уратаваць іх жыцьці і сваё сумленьне.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG