Беларуская дыяспара ў Казахстане зьбірае сродкі на помнік у Карагандзе рэпрэсаваным тут у мінулым стагодзьдзі беларусам.
Аўстрыйскае выданьне «Kurier» абрынулася з крытыкай на МЗС сваёй краіны за тое, што некаторыя былыя фэдэральныя чыноўнікі ды палітыкі, якія скампрамэтавалі сябе, дагэтуль карыстаюцца дыпляматычнымі пашпартамі.
Атрыманьне індывідуальнага падатковага нумару зьяўляецца справай свабоднага грамадзянскага выбару, заявіў мітрапаліт.
Судзьдзя Першамайскага раённага суду Менску Анастасія Рагачоўская загадала міліцыі затрымаць незалежную журналістку Тацьцяну Бублікаву. Апошнюю ўжо даставілі ў РУУС і склалі рапарт.
5 студзеня актывіста руху «За свабоду» Яна Мельнікава затрымалі супрацоўнікі міліцыі за тое, што ён разьмясьціў налепкі з надпісамі «Ня бойцеся. Страху няма».
Адразу пасьля прыезду ў Менск маскоўскія дыгеры замест дасьледаваньня падземных камунікацый апынулася пад адміністрацыйным арыштам. Дасьледнікам падзямельляў далі ад 5 да 10 сутак.
Жыхар Менску Аляксандар Круты, у адносінах да якога суд прызначыў прымусовыя меры бясьпекі і лячэньня, даслаў ліст гомельскаму актывісту Кастусю Жукоўскаму.
Тут арыгінал ліста Буша і віншавальнай паштоўкі ад Аўтуховіча. Лобаў ужо атрымаў лісты ад экс-прэзыдэнтаў.
Муж былога прэм’ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі, які цяпер знаходзіцца ў Чэхіі, папрасіў палітычнага прытулку ў гэтай краіне. Зварот ён падаў яшчэ ў апошнія дні 2011 году.
Старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму запатрабаваў адхіліць ад пасады генэральнага дырэктара прадпрыемства «Граніт».
Адміністрацыя Віцебскага сьледчага ізалятара адмаўляецца прымаць перадачы для актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленкі, які працягвае галадоўку ў супраць свайго затрыманьня. Не прымаюць нават ваду.
7 студзеня ў сталічным Палацы культуры вэтэранаў (вул. Янкі Купалы, 21) а 19-й гадзіне рыхтуецца вялікая музычная калядная прэзэнтацыя. Да выступу сузор’я беларускіх бардаў дадаецца і прэзэнтацыя новага дыску Данчыка.
Ад 6 студзеня ўступаюць у сілу зьмяненьні і дапаўненьні ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія прадугледжваюць адміністрацыйную адказнасьць за парушэньне патрабаваньняў па выкарыстаньню нацыянальнага сэгмэнта інтэрнэту.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Кіраўнік Цэнтравыбаркаму Расеі Ўладзімер Чураў пацьвердзіў, што на прэзыдэнцкіх выбарах 4 сакавіка на ўсіх выбарчых участках будуць усталяваныя камэры, якія будуць весьці жывую трансьляцыю ў інтэрнэт. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію радыёстанцыі «Эхо Москвы».
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прэзэнтаваў сёньня праект новай абароннай стратэгіі ЗША. У аснове стратэгіі ляжыць скарачэньне колькасьці наземных войскаў і ўзмацненьне вайсковай прысутнасьці ЗША ў азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне.
Пры канцы лістапада «Свабода» паведаміла пра выпадак у Івацэвіцкай калёніі № 5. Асуджаны Ўладзімер А. зрабіў спробу самаспаленьня. З апёкамі 30% паверхні скуры яго спачатку даставілі ў рэанімацыю раённай Івацэвіцкай лякарні, а неўзабаве перавялі ў апёкавае аддзяленьне абласнога шпіталя ў Берасьці.
Аляксандр Лукашэнка, хутчэй за ўсё, утрымацца ва ўладзе ў 2012-13 гадах, аднак, ёсьць шанец, што ён будзе зрынуты, бо фінансавы і эканамічны крызіс ставіць пад пагрозу ягоную сыстэму аўтарытарнага папулізму.
Аднак у размове са сьледчымі сам Брэйвік больш націскаў на такія моманты як вывучэньне баявых прыёмаў у лягеры беларускіх правых экстрэмістаў.
Прыхільнікі былога прэм’ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі правядуць сёньня акцыю каля сьцен калёніі, дзе яна зьмяшчаецца. Пра гэта паведамілі ў Харкаўскім аддзяленьні партыі «Бацькаўшчына», лідэрам якой зьяўляецца Цімашэнка.
Загрузіць яшчэ