Як паведамляе Русская служба новостей, беларускія спэцслужбы затрымалі дыгераў у нумары гатэлю. Ім выставили стандартнае абвінавачаньне ў дробным хуліганстве. На дадзены момант вядомыя прозьвішчы толькі дзьвюх расіянак, якія выйшлі на волю пасьля 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Гэта Дар’я Еднакоўская і Кацярына Цімошкіна. Астатнія яшчэ адбываюць пакараньне ў турме на вуліцы Акрэсьціна.
Некалькі месяцаў таму ў Беларусі ўжо ўзьнік скандал з-за расійскіх дыгераў. Вядомы блогер Віталь Раскалаў апублікаваў падборку фатаграфій «Забаронены Менск» і распавёў, як яму ўдалося пракрасьціся ў тунэлі мясцовага мэтро, якія знаходзяцца пад аховай.