Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзьдзя загадала затрымаць незалежную журналістку Тацьцяну Бублікаву

абноўлена

Судзьдзя Першамайскага раённага суду Менску Анастасія Рагачоўская загадала міліцыі затрымаць незалежную журналістку Тацьцяну Бублікаву. Апошнюю ўжо даставілі ў РУУС і склалі рапарт.

Тацьцяна Бублікава прысутнічала на працэсе, які вяла Рагачоўская, паводле пазову грамадзянкі да БТ аб абароне гонару і годнасьці.

Тацьцяна абурылася тым, як тэндэнцыйна, на яе думку, вяла працэс судзьдзя, выгароджваючы журналістаў БТ. Тыя паказалі ў рэпартажы партрэт яе знаёмай і абвінавацілі ў сутэнэрстве і гандлі людзьмі.

Калі судзьдзя запыталася, ці мог ня тычыцца камэнтар за кадрам той асобы, партрэт якой паказваўся на экране, Тацьцяна Бублікава не стрымалася:

«Сэрца ў мяне не вытрымала, я сказала: „Вы яшчэ чорнае назавіце белым!“ і сышла з працэсу».

Але ў калідоры яе дагналі супрацоўнікі суду і загадалі міліцыі яе затрымаць і ўстанавіць асобу.

Тацьцяна Бублікава паведаміла, што яе тры гадзіны пратрымалі ў Першамаўскім РУУС, пасьля чаго адпусьцілі без складаньня пратаколу:

«Усё было нармальна. Адны пазытыўныя эмоцыі. У камэру не садзілі , проста пачакалі ў аддзяленьні, крэсла прынесьлі, у прыбіральню звадзілі. Пратакол на мяне не складалі. Але міліцыянтка, якая аддавала мне пашпарт, сказала, каб я чакала позву. Што гэта за позва будзе, ня ведаю. А суд адклалі да лютага. Ёсьць яшчэ жаданьне наведаць яго».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG