У гарадзенскім Палацы творчасьці дзяцей і моладзі пачаўся двухдзённы рыцарскі турнір.
18 лютага ў шэрагу садовых таварыстваў Смалявіцкага раёну прайшлі сходы дачнікаў, якія пачалі збор подпісаў пад зваротам да кіраўніка краіны.
Кожны лютаўскі дзень мы друкуем адну кароткую параду, якая дапаможа вам скінуць лішнюю вагу, змагацца са стомай, палепшыць сацыяльныя кантакты — жыць лепш і заставацца здаровым.
18 лютага паплечнікі арыштаванага маладафронтаўца Івана Шылы плянуюць перадаць яму лекі. У Івана абвастрылася алергія.
Ірына Віданава — удзельніца праекту «Ў што я веру — 2012».
Віктар Шалкевіч — удзельнік праекту «Барды Свабоды — 2012»
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
17 лютага ў грамадзкім цэнтры «Кола» магілёўцам прачыталі дзіцячую казку швэдзкага пісьменьніка Ульфа Старка «Дыктатар».
19-гадовы жыхар Наваполацку Дзьмітрый Рыжычэнка апавёў, што ў арцы каля дому на яго напалі невядомыя.
Грамадзкі актывіст з Гомеля Ўладзімер Няпомняшчых накіраваў у суд пазоў супраць Цэнтральнага райаддзелу ўнутраных спраў, патрабуючы спагнаць з 9 мільёнаў рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды.
Баранавіцкі гарвыканкам забараніў правядзеньне пікету супраць зьбядненьня народу, заяўку на які падавалі актывісты партыі левых «Справядлівы сьвет».
Міністэрства замежных спраў Беларусі выказала абурэньне ў сувязі з прыняцьцём Эўрапейскім парлямэнтам рэзалюцыі па Беларусі.
Маці і жонка віцебскага палітвязьня Сергея Каваленкі падалі скаргі ў органы пракуратуры і ў Віцебскі аблвыканкам з просьбай прыняць тэрміновыя захады, паколькі пад пагрозай знаходзіцца жыцьцё чалавека.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, апошнім часам арыштанты «адзінкі» істотна памаладзелі. Сярэдні ўзрост тыповага зьняволенага — ад 18 да 35 гадоў. Характар злачынстваў — самы розны. Ад жорсткіх забойстваў і рабункаў да крадзяжу паўмеха бульбы ў калгасе.
Кіраўніцтва Менгарвыканкаму заявіла, што сёлета як мінімум двойчы будзе падвышаны кошт на праезд грамадзкім транспартам.
Лідэра міжнароднай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Зьмітра Дашкевіча перавялі ў штрафны ізалятар. Пра гэта паведаміла агенцтву БелаПАН намесьніца старшыні арганізацыі Наста Палажанка.
Віцебскі актывіст Сяргей Каваленка расьпісаўся са сваёй грамадзянскай жонкай Аленай.
На Меншчыне працягваецца канфлікт улады зь вяскоўцамі й дачнікамі, якія пратэстуюць супраць будоўлі ў Смалявіцкім раёне беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку.
Загрузіць яшчэ