Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 18–19 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


У СУБОТУ...

...і ў нядзелю будзе пахмурна, у нядзелю ў дадатак пачне падаць сьнег. Тэмпэратура ўдзень: −10 — −5.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У суботу ў эфіры «Свабоды»: а) онлайн-канфэрэнцыя з былым кандыдатам у прэзыдэнты Алесем Міхалевічам; б) «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» — эсэ пра Паўлюка Шукайлу.

У нядзелю ў «Праскім акцэнце» Юры Дракахруст разважае зь Віктарам Марціновічам зь Менску, Віктарам Дзятліковічам з Масквы і Камілем Клысінскім з Варшавы пра прычыны і мэты антызаходняй кампаніі ў беларускіх дзяржаўных СМІ, а таксама пра тое, як КДБ на загад Аляксандра Лукашэнкі будзе працаваць на парлямэнцкіх выбарах ды які ўплыў на беларускае грамадзтва робяць расейскія пратэсты. А ў «Залатым запасе» вы пачуеце працяг успамінаў Юльяны Вітан-Дубейкаўскай.

У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:

18 лютага — прэзэнтацыя дзіцячай кнігі швэдзкага пісьменьніка Ульфа Старка «Дыктатар» у менскай кнігарні «Логвінаў». Пачатак а 14.00.

18 лютага — рэфэрэндум у Латвіі аб наданьні расейскай мове статусу дзяржаўнай.

18–19 лютага — у замку Ланы ў Чэхіі сустрэча прэзыдэнтаў Чэхіі, Славаччыны, Харватыі і Сэрбіі.

19 лютага — прэзэнтацыя аўдыёдыска «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» з казкамі ад Сяргея Вітушкі ды сьпевамі ад удзельнікаў праекту. Кнігарня «Логвінаў», пачатак а 14.00.

***
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl. org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:

Нарадзіліся:

18 лютага

1893 — Максім Гарэцкі, беларускі пісьменьнік і навуковец.

1922 — Міхаіл Савіцкі, народны мастак Беларусі, жывапісец, пэдагог.

19 лютага

1890 — Казімір Сваяк, беларускі каталіцкі сьвятар, паэт.

1901 — Сяргей Бусел, беларускі нацыянальны дзяяч, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня.

1908 — Станіслаў Шушкевіч, беларускі паэт, празаік, вязень савецкіх канцлягераў.

1910 — Палікарп Манькоў, грамадзкі дзяяч, кіраўнік СБМ у Слуцкай акрузе, журналіст, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

Памерлі:

18 лютага

1979 — Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык, вязень ГУЛАГу.

1995 — Заір Азгур, скульптар, народны мастак Беларусі.

19 лютага

1905 — Якуб Наркевіч-Ёдка, беларускі прыродазнаўца, вынаходнік, мэдык.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Пайшоў коўзацца каток
На рачулку, на лядок.
Як імчаўся, на хаду
Праваліўся у ваду.
Замачыў ён чаравічкі,
І касьцюм, і рукавічкі.
Нетрывалы быў лядок,
Непаслушны быў каток.
А яму ж казала маці,
Каб лавіў мышэй у хаце,
Каб маленькіх калыхаў
І на печы цёплай спаў.


Станіслаў Шушкевіч

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Наста Палажанка выйшла з турмы КДБ

Вашынгтон рэагуе на прысуд Парфянкову

Згарэла царква, якую расьпісваў Пушкін

«Была адзіная выспа свабоды ў цэнтры Менску — і тую адбіраюць»

Вольга Бандарэнка: Мой муж герой, а не злачынец!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG