Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўцам прачыталі казку «Дыктатар»


Ульф Старк слухае, як Віктар Шалкевіч чытае ягоную казку.
Ульф Старк слухае, як Віктар Шалкевіч чытае ягоную казку.

17 лютага ў грамадзкім цэнтры «Кола» магілёўцам прачыталі дзіцячую казку швэдзкага пісьменьніка Ульфа Старка «Дыктатар».

Чытаў яе беларускі музыка Віктар Шалкевіч. Слухаў сваю казку на беларускай мове разам зь пяцьцю дзясяткамі магілёўцаў аўтар Ульф Старк з жонкай, перакладніцай Янінай Ярлоў.

Галоўны герой казкі — малы хлопец, які ўсімі спрабуе кіраваць. Так, паводле Ульфа Старка, паводзяць сябе ўсе малыя дзеці. Бальшыня з узростам гэтай уласьцівасьці характару пазбаўляецца.

Кожны ў казцы знаходзіць свае ўявы для параўнаньня, зазначыў у адказе на адну з рэплік Ульф Старк.

Кніга «Дыктатар» неўзабаве выйдзе з друку.

Магілёўцам прачыталі казку «Дыктатар»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:43 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG