Віктар Шалкевіч прыйшоў на сьвет у лютым, дзявятага, у мястэчку Поразава (Гарадзеншына).
Пайшоў у школу ў 1966 г. Спрабаваў у школьным духавым аркестры пад кіраўніцтвам брата Станіслава граць на трубе, але далей за гаму не пайшло.
У 1976-м скончыў школу і адразу трапіў у Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут.
У 1980-м быў прыняты акторам у трупу Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатру.
Астатнія жыцьцёвыя падзеі разгортваліся на руінах СССР і падмурках незалежнай Беларусі.
Ляўрэат розных конкурсаў аўтарскай песьні.
Пабываў з гітарамі (іх у яго чатыры) у ЗША, на Гаіці (у Дамініканскай Рэспубліцы), у Францыі, Нямеччыне, Вялікай Брытаніі, Чэхіі, Польшчы, Літве, Расеі, Украіне, Грузіі.
Дыскаграфія:
Аўтар кніг: «Блюз «Вясна», «Рэквіем па непатрэбных рэчах», «Мястэчка G. і ваколіцы».

- Правінцыя (1992);
- Смутны беларускі блюз (1996);
- Балады і рамансы (1998);
- Добрай раніцы (2002);
- За сто крокаў ад Вострае Брамы (2004);
- Гарадзенец прызямліўся ў Менску (2006);
- Шчасьлівая сямёрка (2010).