У Берасьці адкрыўся кансультатыўны цэнтар фінансавай піраміды «МММ-2011». Да гэтага прымеркавалі акцыю на вуліцы і прэсавую канфэрэнцыю. Падчас акцыі берасьцейскія эмэмэмшчыкі раздалі 300 ружаў жанчынам на вуліцы. Акрамя таго, распаўсюдзілі багата рэклямнай прадукцыі.
Кошт навучаньня ў ВНУ вырасьце ў два разы.
Калегія Берасьцейскага абласнога суду адмовіла ў задавальненьні скаргі жыхаркі гораду Ірыны Сьмірновай. Спадарыня ўжо каля пяці гадоў дабіваецца пераводу надзелу зямлі ў пажыцьцёвае карыстаньне.
Эўрапейскія палітыкі ды грамадзкія дзеячы заклікаюць беларускія ўлады спыніць сьмяротнае пакараньне ў краіне.
Магчымасьць увядзеньня эканамічных санкцый у дачыненьні да партнэра па Саюзнай дзяржаве занепакоіла Расею.
Такімі словамі пракамэнтавала дэпутатка Бундэстагу ад партыі зялёных Марылюіза Бэк адмову прэзыдэнта Лукашэнкі памілаваць асуджаных на сьмерць Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва.
Апошнія выпадкі абмежаваньня беларускімі ўладамі свабоды перамяшчэньня для апазыцыі і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці выклікалі занепакоенасьць у Брусэлі.
Канстытуцыя Беларусі, чарговую гадавіну прыняцьця якой адзначаюць сёньня ў краіне, прадугледжвае шмат дэмакратычных і сацыяльных правоў і свабод. Грамадзяне Беларусі маюць права на справядлівыя выбары органаў улады, на сходы і дэманстрацыі, на свабоду друку, на бясплатную адукацыю і медычнае абслугоўваньне, на свабоднае перамяшчэньне...
Магілёўскі аблвыканкам ня лічыць стан беларускай мовы ў рэгіёне «жудасным». Пра гэта гаворыцца ў лісьце намесьніку старшыні партыі БНФ Рыгору Кастусёву.
Сёньня ў Ляйпцыгу адкрываецца традыцыйны кніжны кірмаш, дзе можна будзе пабачыць каля 100 тысяч новых выданьняў. Сёлета ўвага арганізатараў і гасьцей скіраваная ва ўсходнім кірунку.
15 сакавіка споўніўся год ад пачатку масавых пратэстаў супраць рэжыму прэзыдэнта Башара Асада ў Сірыі, якія пасьля перарасьлі ва ўзброенае супрацьстаяньне паміж урадавымі сіламі і апазыцыяй.
У сувязі з рашэньнем Аляксандра Лукашэнкі не прымяняць памілаваньне да асуджаных на сьмяротнае пакараньне Дзмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва ўпаўнаважаны па правах чалавека Нямеччыны Маркус Лёнінг сёньня заявіў:
Аўганскія талібы заявілі аб прыпыненьні свайго ўдзелу ў перамовах са Злучанымі Штатамі аб міры ў Аўганістане, а таксама аб адмове ад якіх-небудзь перамоваў з афіцыйным Кабулам.
Старшыня Эўрапарлямэнту Марцін Шульц зьвярнуўся з заклікам да Аляксандра Лукашэнкі пакінуць Уладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава ў жывых.
На думку эўрадэпутата з Баўгарыі Крыстыяна Вігеніна, гэта можа быць вызваленьне палітвязьняў і запрашэньне паслам Эўразьвязу вярнуцца ў Менск.
Прыняцьце ў Эўрапарлямэнце рэзалюцыі па Беларусі адкладзена ў сувязі з адмовай А.Лукашэнкі памілаваць Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва.
У Эўрапарлямэнце адбылося папярэдняе абмеркаваньне сытуацыі ў Беларусі ў сувязі з намерам прыняць сёньня рэзалюцыю з заклікам перанесьці чэмпіянат сьвету па хакеі 2014 году зь Беларусі ў іншую краіну.
"У чэрвені набудуць моц зьмены у Закон аб уезьдзе і выезьдзе, і забарону на выезд можна будзе прымяняць на падставе таго, што асоба знаходзіцца ў прафіляктычным сьпісе КДБ". На вашы пытаньні адказаў старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак.
Былы палкоўнік вайсковага спэцназу Ўладзімер Барадач пракамэнтаваў адмову Аляксандра Лукашэнкі памілаваць Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва.
Загрузіць яшчэ