У адпаведнасьці зь мірным плянам, прапанаваным спэцыяльным пасланьнікам ААН і Лігі арабскіх дзяржаваў Кофі Ананам, сёньня меўся пачацца вывад сырыйскіх сілаў бясьпекі з буйных гарадоў краіны, каб у чацьвер уступіла ў сілу пагадненьне аб спыненьні агню.
ЗША і Паўднёвая Карэя заявілі, што будуць разглядаць запуск ракеты Паўночнай Карэяй як «сур'ёзную правакацыю і парушэньне Пхеньянам яго міжнародных абавязаньняў".
9 красавіка пайшла з жыцьця грамадзкая і культурніцкая дзяячка Арына Вячорка.
Берасьцейская дэмакратычная кааліцыя «Спадчына» заявіла, што стварае абласны штаб «Народнага байкоту».
У расейскай Астрахані зь сярэдзіны сакавіка працягваецца галадоўка. Спачатку ў ёй удзельнічалі 12 чалавек. Яны патрабавалі скасаваць вынікі выбараў мэра гораду, на думку назіральнікаў падчас выбараў былі шматлікія фальсыфікацыі.
ЖЖ-суполка by_trash знайшла ў інтэрнэт-прасторы інфармацыю пра выпуск першай партыі ўнікальных цацак-сувеніраў “Бульбаёсцік”», якія аўтары прапануюць у якасьці «новага беларускага брэнду».
Пра гатоўнасьць наладжваць супрацоўніцтва ўлады з грамадзянскай супольнасьцю заявіў намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Валеры Малашка на сустрэчы з кіраўнікамі грамадзкіх арганізацыяў рэгіёну.
Баранавіцкі гарвыканкам забараніў праводзіць пікет з мэтай «падтрымкі іншадумцаў і асуджаных за падзеі 19 сьнежня 2010 году». Заяву на пікет падаваў Рыгор Грык.
На І зьезьдзе Міжрэгіянальнага прафсаюзу працаўнікоў аўтамабільнай прамысловасьці Расеі, які адбыўся ў Санкт-Пецярбургу, асудзілі ціск супраць суполкі незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах.
Разгляд касацыйнай скаргі ў абласным судзе ў Віцебску прыпынены да заключэньня псыхіятраў пра стан здароўя Сяргея Каваленкі.
Яна пайшла з жыцьця ў Вільні 9 красавіка. Арына Вячорка — пэдагог, грамадзкі дзяяч, ініцыятарка адраджэньня рыцарскага руху Беларусі.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Ёсьць шмат незацікаўленых у тым, каб Саіф аль-Іслам даў паказаньні Міжнароднаму крымінальнаму суду.
Іранскія карыстальнікі сеціва ня могуць атрымаць доступ на афіцыйны сайт Алімпійскіх гульняў 2012 году ў Лёндане, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Заснавальнік і кіраўнік карпарацыі Facebook Марк Цукербэрг абвясьціў пра набыцьцё Instagram за мільярд даляраў – гатоўкай і акцыямі.
Рэжысэр Валеры Мазынскі здымае фільм пра Палуту Бадунову, у жыцьцяпісе якой ёсьць і чэскі эпізод. Дзеля яго творчая група фільма прыехала ў Прагу.
У тым, што Эўразьвяз увёў санкцыі супраць многіх беларускіх чыноўнікаў і алігархаў, улада спрабуе абвінаваціць апазыцыю, тых яе лідэраў, якія выказваліся наконт гэтай праблемы.
Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху зацьвердзіў канчатковы маршрут акцыі, а таксама сьпіс палітыкаў, якія ў аўторак пададуць заяўку ў Менскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Праваслаўныя вернікі заяўляюць пра масавыя выпадкі гвалту пры ўзяцьці адбіткаў пальцаў.
Музэй Сталіна ў яго родным горадзе Горы будзе ператвораны ў Музэй сталінізму.
Загрузіць яшчэ