«Вызначаныя стратэгія і мэтады байкоту, асноўнымі прынцыпамі якіх зьяўляецца інфармаваньне выбарцаў аб прычынах байкоту і спрыяньне татальнаму народнаму назіраньню за волевыяўленьнем грамадзянаў», — гаворыцца ў паведамленьні для прэсы.
У берасьцейскі абласны штаб «Народнага байкоту» ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх арганізацыяў дэмакратычнай кааліцыі «Спадчына» і некаторых іншых грамадзкіх суполак.
Штаб заявіў, што бярэ на сябе кіраваньне групамі грамадзянскай супольнасьці, якія далучыліся да байкоту, і іх каардынацыю.
Штаб будзе «спрыяць распаўсюду інфармацыі пра мэты і прычыны кампаніі «Народны байкот».
Берасьцейская дэмакратычная кааліцыя «Спадчына» была ўтвораная пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. У яе ўваходзяць абласныя арганізацыі БХД, БСДП (Народная Грамада), «Эўрапейскай Беларусі», «Маладой Беларусі», «Беларускага руху».