Дзеля гэтага рэжым выкарыстоўвае шэраговых працаўнікоў тых прадпрыемстваў, якія падпалі пад санкцыі. Вядома ўжо некалькі выпадкаў, калі на апазыцыйных лідэраў пададзены судовыя пазовы з патрабаваньнем кампэнсацыі таго ўрону, які прынесены санкцыямі.
Правы грамадзянаў мяняем на валюту
У Мазыры многія работнікі нафтаперапрацоўчага заводу неадназначна паставіліся да судовага пазову прафсаюзнай актывісткі Марыны Цыбліенкі да апазыцыйнага палітыка Віктара Івашкевіча. Цыбліенка патрабуе ад палітыка 500 тысяч рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды за выказваньне наконт увядзеньня санкцыяў на пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў у краіны Эўразьвязу.
Супрацоўнік прадпрыемства спадар Васіль кажа:
«Я лічу, што гэта вялікае, вялікае глупства. Яна лічыцца ў прафкаме на пабягушках. Яна — член прафкаму ад цэху нашай заводзкай вытворчасьці. Вось яна ад цэху там і сядзіць. Самі баяцца, кіраўніцтва, а чалавека падставілі — вось і ўсё тут».
У сваю чаргу спадар Рыгор мяркуе, што кіраўнікам заводу проста няёмка займацца такімі судамі, бо яны добра ведаюць, чаму й за што ўводзяцца санкцыі супраць прадпрыемстваў, набліжаных да ўлады бізнэсоўцаў, дзяржаўных чыноўнікаў і судзьдзяў:
«Чыноўнікі добра ведаюць, чаму і за што санкцыі, але ў пратэстоўцы штурхаюць паслухмяных ім рабочых»
«Ім самім сорамна, непрыстойна, яны ня хочуць рукі пэцкаць. А гэтая — пад усе бочкі шпунт. Яна там і не рабочая, і не апэратар — дзяўчынка на пабягушках. Яе можна. Трэба было падаць ад кіраўніцтва заводу, а не ад яе, калі ўжо там ім засьвярбела. Чаму яна не падавала ў суд, калі расейцы ўвялі мыта на нафтапрадукты? Чаму на Расею бочкі не каціла?»
Старшыня незалежнага прафсаюзу на НПЗ Юры Швец кажа, што санкцыі ў дачыненьні да беларускіх нафтапрадуктаў, калі Эўразьвяз іх яшчэ ўвядзе, нікому прыемнасьці не прынясуць. Гэта відавочна. Але ні Марына Цыбліенка, ні яе кансультанты ня кажуць пра сапраўдныя матывы абмеркаваньня беларускага пытаньня краінамі Эўразьвязу — пра парушэньне палітычных і выбарчых правоў беларускім рэжымам, перасьлед апанэнтаў улады, палітычных зьняволеных.
Швец: «Лёгіцы часам не паддаецца. З вуснаў такіх людзей чуем: ненавісны Захад нам якіясьці санкцыі ўводзіць. І тут жа ў гэтага Захаду просім: дайце вашых грошай. Правы нашых грамадзянаў хочам памяняць на чыю-кольвечы валюту».
«Прадпрыемствы алігарха ратуе дзяржзамова»
На Берасьцейшчыне пад санкцыі трапілі прадпрыемствы бізнэсоўца Юрыя Чыжа. Працаўнікі гэтых фірмаў кажуць, што тут ніхто не плянуе ніякіх пазоваў супраць апазыцыйных палітыкаў.
Набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец Юры Чыж — ураджэнец Бярозаўскага раёну на Берасьцейшчыне. Тут ён мае і ўласную вытворчасьць — камбінат сылікатных вырабаў і дрэваапрацоўчую фірму «Варыянт».
Як кажа Валянціна, сын якой робіць на камбінаце сылікатных вырабаў, тут санкцыі мала хто абмяркоўвае, бо прадпрыемства не арыентуецца на Эўропу. Жанчына перакананая, што на гэтым прадпрыемстве не плянуецца і судовых пазоваў супраць апазыцыянэраў:
«З тых, хто застаўся, ня зьехаў на заробкі, людзі больш-менш задаволеныя. Усе цэхі працуюць, пакрысе разыходзяцца блёкі, праўда, з пліткай горш. А пра пазовы да палітыкаў мясцовыя людзі нічога ня ведаюць і не гавораць. Калі навіна пра санкцыі прайшла, крыху былі людзі як бы азадачаныя, а потым вырашылі, што хвалявацца няма чаго, бо гэтае прадпрыемства не выходзіць на эўрапейскія рынкі. Разыходзяцца па рэспубліцы блёкі і на Ўкраіну».
Жыхар Бярозы Ігар, які пэўны час быў зьвязаны з дрэваапрацоўчай фірмай Юрыя Чыжа «Варыянт», кажа, што гэтая фірма не баіцца санкцыяў, бо вырабляе вокны і дзьверы на замову мясцовых уладаў:
«На пошце, напрыклад, на нейкіх дзяржпрадпрыемствах, таксама, можа, дзе ў гарвыканкаме ў Бярозе. Гэта ж загадвае ня той менскі Чыж, а тут ёсьць два браты — Анатоль і Аляксандар. Гэта родныя браты яго. Ведаю, што зараз яны будуць ставіць нейкі забаўляльны цэнтар на трасе М1 Брэст — Масква».
У тым выпадку, калі санкцыі ўсё ж удараць па прадпрыемствах Чыжа, то іх выратуе дзяржзамова, мяркуе спадар Ігар.
Рабочы абяцае «правучыць тых, хто заклікае да санкцыяў»
Рабочы прадпрыемства ААТ «Гродна Азот» Аляксей Емяльянчык падаў пазоў у Ленінскі суд Менску супраць экс-кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса за зварот да краін Эўразьвязу, каб тыя ўвялі санкцыі супраць Беларусі.
Емяльянчык просіць спагнаць з Вуса два мільёны рублёў. Апрача гэтага ён хоча, «каб гэтыя людзі зноў зьвярнуліся да ЭЗ, каб санкцыяў не было», а таксама «правучыць тых, хто заклікае да санкцыяў».
Спадару Емяльянчыку далі выступіць на праўладным тэлеканале БТ-1, дзе ён, у прыватнасьці, заявіў:
Емяльянчык: «Я прасіў аб вяртаньні нанесеных страт. Па-другое, прасіў суд, каб ён прымусіў гэтых людзей і тыя ізноў зьвярнуліся да ЭЗ, каб санкцыяў не было супраць нашых прадпрыемстваў. А таксама нейкім чынам правучыць тых, хто заклікае да санкцыяў, каб болей яны не наносілі шкоды сваёй краіне».
Рабочыя прадпрыемства «Гродна Азот», зь якімі давялося пагаварыць, не ўзяліся камэнтаваць ініцыятыву Емяльянчыка, спасылаючыся на тое, што ніхто ня бачыў, які пазоў ён насамрэч напісаў. Некаторыя нават казалі, што, можа, наагул нічога напісанага няма.
Кіраўнік гарадзенскай арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў лічыць, што падобнымі мэтадамі карысталася сталінская ўлада і цяперашнія беларускія кіраўнікі іх таксама не цураюцца. Паводле Саранчукова, мэты падобных кампаніяў яскрава сьведчаць самі за сябе:
Саранчукоў: «На маю думку, беларускія ўлады спрабуюць максымальна заставацца ў прававым полі, абмяжоўваючы ў той самы час выезд апазыцыйных палітыкаў за мяжу. Каб неяк фармальна для эўрапейскага спажыўца паказаць, што гэта, маўляў, робяць не беларускія ўлады, а самі грамадзяне. А па-другое, ствараецца міт, што гэтыя санкцыі закранаюць
звычайнага працоўнага чалавека».
Лідэр партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін:
«Цяжкасьці ў адносінах Беларусі з краінамі Эўразьвязу — гэта вынік палітыкі Аляксандра Лукашэнкі».
«Складанасьці ў адносінах Беларусі з Захадам — гэта вынік палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. Гэта відавочна. Бо галоўная тэма — гэта палітвязьні, якія сёньня за турэмнымі кратамі.
І пры чым тут „вайна“ зь лідэрамі палітычнай апазыцыі ў Беларусі? Па-першае, адбываецца блытаніна, перавышаюцца магчымасьці. Да прыкладу, калі я, альбо Івашкевіч, ці Вус нешта казалі, то толькі неадукаваны чалавек можа падумаць, што Эўразьвяз ці Эўрапейскі Парлямэнт могуць адразу прымаць нейкія пастановы ці рашэньні.
Аднак гэта цяпер эксплюатуецца ўладай у Беларусі, і гэта, на жаль, уяўляе сабою паўтор таго, што адбывалася ў савецкі час. Гэта зноў бярэцца на ўзбраеньне ўладай. І гэта перадусім сьведчыць, што ўлада слабая, што ў дзяржаўных чыноўнікаў няма законных шляхоў, каб вырашаць праблемы. Яны зараз ня могуць сказаць праўду, а таму даводзіцца хлусіць і змушаць шараговых людзей да пэўных дзеяньняў».
Карэспандэнт: «А чым можна патлумачыць грашовыя пазовы да лідэраў апазыцыі за эканамічныя санкцыі Эўропы супраць шэрагу беларускіх прадпрыемстваў?»
«Няма ў гэтых пазоваў судовай пэрспэктывы, бо няма фактаў, што я заклікаў да санкцыяў супраць Беларусі альбо канкрэтных прадпрыемстваў.
Я сам зараз разглядаю магчымасьць, каб самому падаць у суд на кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Макея, які нядаўна з экрана БТ-1 згадаў пра мяне. Гэта — паклёп! Я паспрабую прыцягнуць да адказнасьці гэтага дзеяча, які ня толькі хлусіць, але і парушае крымінальны кодэкс РБ».
ГОМЕЛЬШЧЫНА

Чаму яна не падавала ў суд, калі расейцы ўвялі мыта на нафтапрадукты? ...

БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА

ГАРАДЗЕНШЧЫНА