На перакананьне сталічнага гораданачальніка, цяпер кошт жыльля ў Менску заніжаны.
Зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі паводле дадзеных на 1 красавіка наблізіўся да 12 мільярдаў даляраў, павялічыўшыся ад пачатку 2012 году больш як на 75 мільёнаў даляраў.
Урад Аўстрыі байкатуе матчы Чэмпіянату Эўропы па футболе, які пройдзе ва Ўкраіне на знак пратэсту супраць жорсткага абыходжаньня з экс-прэм'ерам Юліяй Цімашэнкай.
Пад пагрозай правядзеньня чарговы, сёмы па ліку, справаздачна-выбарны кангрэс Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый.
Травеньскія сьвяты сотні тысяч беларусаў правялі традыцыйна на ўласных градах.
Алена Каваленка нагадала, што за два апошнія месяцы для яе мужа гэта ўжо чацьвёртае этапаваньне.
Суд у Лібіі чарговы раз перанёс дату разгляду справы беларусаў, якія абвінавачваюцца ў пасобніцтве рэжыму зрынутага лібійскага дыктатара Муамара Кадафі.
2 траўня ў часе паседжаньня праўленьня Беларускай асацыяцыі журналістаў агучаныя вынікі творчага конкурсу «Вольнае слова».
Заснавальнікі першай і адзінай у Беларусі жаночай вышэйшай навучальнай установы — жаночага інстытуту «Энвіла» — пасьля 18 гадоў працы прынялі рашэньне спыніць адукацыйны працэс.
Ці задаволеныя сваімі пэнсіямі менчукі і як ставяцца да чарговага падвышэньня?
У правінцыі Алепа на поўначы Сырыі ў сутыкненьні паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі сёньня загінулі 15 вайскоўцаў, сярод іх - два палкоўнікі.
У менскім мікрараёне Ўручча-2 траўня зноў працягвалася высечка сквэру, супраць чаго выступаюць мясцовыя жыхары. Яны цьвердзяць, што зь сякерамі на высечку дрэваў выйшлі спэцназаўцы.
Міністар замежных спраў Нідэрляндаў Уры Разэнталь заявіў, што ні прадстаўнікі ўраду, ні члены каралеўскай сям'і не паедуць ва Ўкраіну на матчы сваёй нацыянальнай зборнай у рамках фінальнай часткі Эўра-2012.
У Расейскім цэнтры навукі і культуры ў Менску стартавала кампанія прыёму беларусаў на навучаньне ў расейскія ВНУ за кошт сродкаў фэдэральнага бюджэту РФ.
Берасьцейскі гарадзкі савет адказаў актывістам «Гавары праўду», што графікаў справаздач дэпутатаў перад выбарцамі не існуе.
Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што «час вайны» завяршаецца, і што параза Аль-Каіды ў цяперашні час «у межах дасяжнасьці».
Спартовы аглядальнік «Svenska Dagbladet» Ола Білгер піша, што чэмпіянат сьвету па хакеі ў 2014 годзе трэба перанесьці зь Беларусі ў Швэцыю ды Фінляндыю, дзе праходзяць адпаведна ЧС-2012 і ЧС-2013.
Ці варта кіраўніку ангельскай футбольнай асацыяцыі прынцу Ўільяму наведваць Эўра-2012, пакуль аранжавая рэвалюцыянэрка Юлія Цімашэнка марнее ў турме? На гэтае пытаньне адказвае дыпляматычны рэдактар лёнданскай газэты The Times Роджэр Бойз.
Мерапрыемства арганізуе грамадзкае аб’яднаньне «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў».
Загрузіць яшчэ