Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскі гарсавет: графіку правядзеньня справаздач дэпутатаў не існуе


Ігар Маслоўскі
Ігар Маслоўскі

Берасьцейскі гарадзкі савет адказаў актывістам «Гавары праўду», што графікаў справаздач дэпутатаў перад выбарцамі не існуе.

У лісьце за подпісам старшыні гарсавету Генадзя Масько паведамляецца, што «паколькі дэпутат Савету адказны перад выбарцамі і ім справаздачны, а не Савету, то ён самастойна плянуе, арганізуе і праводзіць сустрэчы з грамадзянамі».

Таму графікаў правядзеньня такіх сустрэч-справаздач не існуе, рэзюмуецца ў адказе старшыні Берасьцейскага гарсавету.

Актывіст «Гавары праўду» Ігар Маслоўскі кажа, што яго такі адказ уразіў:

«Гэта нонсэнс, што не існуе графіку справаздач дэпутатаў. Калі Савет дэпутатаў не валодае такой інфармацыяй, то можна рабіць высновы пра кампэтэнтнасьць такога органу. Замест таго каб аб’ектыўна і ўсебакова разгледзець наш зварот, нам даслалі звычайную адпіску».

У красавіку берасьцейскія актывісты кампаніі «Гавары праўду» накіравалі ў гарсавет зварот, у якім папрасілі прадставіць графік правядзеньня справаздачных сустрэч усіх 40 мясцовых дэпутатаў з грамадзянамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG