Адзін з сузаснавальнікаў сацыяльнай сеткі Facebook Эдуарду Савэрын адмовіўся ад амэрыканскага грамадзянства. Паводле яго, такім чынам ён зможа ашчадзіць сотні мільёнаў даляраў на падатках ЗША.
Басманны суд Масквы пастанавіў ліквідаваць лягер апазыцыі на Чыстапрудным бульвары. Гэтае месца атрымала нефармальную назву «ОккупайАбай». Паліцыя абяцае пачаць знос лягеру, як толькі атрымае рашэньне суду.
У Інданэзіі сьпявачцы Лэдзі Гага забаранілі канцэрт пасьля супольных пратэстаў ісламісцкіх арганізацыяў. Паводле іх аргумэнтаў, правакацыйнае адзеньне сьпявачкі і танцавальныя рухі могуць маральна нашкодзіць моладзі.
Сёньня ў Брусэлі Эўрапейская камісія прадставіла свой штогадовы агляд Палітыкі эўрапейскага суседзтва, які ўключае ацэнкі і рэкамэндацыі адносна супрацоўніцтва Эўразьвязу з краінамі Ўсходняга партнэрства.
У вёсках Беларусі гадамі пустуюць так званыя «прэзыдэнцкія дамкі», пабудаваныя за бюджэтныя грошы, каб завабіць у калгасы маладых адмыслоўцаў.
У Магілёве ўзрасла колькасьць ахвочых зарабіць на здачы крыві. Донарства зрабілася папулярным прыработкам.
Суд Цэнтральнага раёну Менску адмовіўся разглядаць пазоў лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі да КДБ.
Беларусь наўрад ці калі-небудзь прадасьць кантрольны пакет ААТ «Беларуськалій», заявіў першы віцэ-прэм’ер рэспублікі Ўладзімер Сямашка.
Пра гэта амэрыканскі сэнатар сказаў у інтэрвію Голасу Амэрыкі, ацэньваючы эфэктыўнасьць санкцый Захаду ў дачыненьні да рэжыму ў Беларусі.
Сёньня ў Элісэйскім палацы ў Парыжы Франсуа Алянд склаў прэзыдэнцкую прысягу і фармальна ўступіў на пасаду прэзыдэнта Францыі.
Ідэя прапанаваць Пазьняку вылучацца на прэзыдэнта «зьяўляецца рэакцыяй на жаданьне людзей бачыць рэальную альтэрнатыву», — заявіў выканаўца абавязкаў старшыні партыі Юрась Беленькі.
3 ліпеня ў Вене павінен аднавіцца судовы працэс над генэральным сакратаром Нацыянальнага алімпійскага камітэту Гайнцам Юнгвіртам.
На нерухомасьць Беларусі як сродак укладаньня грошай стаў зьвяртаць увагу ня толькі сярэдняя, але й найвышэйшая кляса РФ, піша інтэрнэт-выданьне "Завтра твоей страны".
Удзельнікі акцыі апазыцыі, якая ўжо тыдзень працягваецца ў Маскве, арганізавалі яшчэ адзін лягер - на Нікіцкім бульвары.
Міністар замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс у інтэрвію няўрадавай арганізацыі Carnegie Europe паведаміў пра ідэю «радыкальнага рашэньня» беларускага пытаньня.
У нямецкім Патсдаме адкрылася выстава «Сынагогі Беларусі. Выявы зьнікненьня культурнай спадчыны».
У праграме «Вячэрні Ургант» на расейскім Першым канале вядучы Іван Ургант жартаваў з Лукашэнкі.
Яны матывуюць свой удзел у парлямэнцкіх выбарах патрэбай актывізаваць кампанію за вызваленьне Мікалая Статкевіча і іншых палітвязьняў.
Спадарыня Ганна Камароўская вырашыла падтрымаць грамадзянскую акцыю за ўвядзеньне мараторыя на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ