Відэаапэратар Ігар Ісхакаў і журналіст Дзьмітро Баркар, якія асьвятлялі падзеі ў Кіеве, атрымалі сур’ёзныя пашкоджаньні ад байцоў «Беркута».
Ад Алега Баршчэўскага, мужа актывісткі зь Віцебску Вольгі Карач, запатрабавалі тлумачэньняў у падатковай інспэкцыі.
Камісія па працы і сацыяльных пытаньнях Палаты прадстаўнікоў парлямэнту адмовіла жыхарам Баранавічаў на просьбу ініцыяваць закон аб павелічэньні мінімальнага заробку.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
19 студзеня завяршаецца карагод галоўных зімовых сьвятаў беларусаў. І калі ваш дом яшчэ чакае, згодна са старым звычаем, пераапранутых віншавальнікаў, то прымайце ў госьці фальклёрны гурт GUDA.
«Ці рэальна чакаць чалавека з турмы такім, якім ён быў да яе — „ранейшым“, бязь зьменаў? Якімі людзі вяртаюцца адтуль? Калі турма мяняе чалавека, то наколькі моцна?»
Міліцыя з паломнікамі ды паломніцамі з чаргі дужа не цырымонілася
17 студзеня ў Горадні зарэгістравалі 53 ініцыятыўныя групы, якія будуць зьбіраць подпісы за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты гарадзкога Савету.
Чаму выратаваньне Аляксандра Шаўцова сталася таямніцай?
Паводле апытаньняў, праведзеных сацыялягічнай службай Гэлап у 2010-2012 гг. у 154 краінах, 13% сусьветнага насельніцтва хоча пакінуць краіну свайго сталага пражываньня і пераехаць жыць у іншую.
Магілёўская пракуратура пакарала кіраўнікоў акцыянэрнага таварыства «Магілёўаўтатранс» за парушэньне закону «Аб зваротах грамадзян». Нагодай сталася скарга Ігара Барысава.
Гомельскі забойца Аляксандар Груноў не пагадзіўся з паўторным вынясеньнем калегіяй крымінальных спраў абласнога суду сьмяротнага прысуду за забойства студэнткі Емяльянчыкавай. Праз адваката Груноў падаў касацыйную скаргу ў Вярхоўны суд на адмену сьмяротнага пакараньня.
З 1 лютага пачынае дзейнічаць дэкрэт № 1 «Аб некаторых пытаньнях дзяржаўнага рэгуляваньня абароту насеньня маку», які ўвядзе комплекс захадаў, скіраваных на спыненьне бескантрольнага ўвозу ў Беларусь насеньня маку і яго распаўсюду.
Беларуска-кітайскія машыны — гэта якраз тое, што трэба беларускаму народу, лічыць Аляксандар Лукашэнка.
Кіраўніцтва Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода асудзіла выпадкі перасьледу і запалохваньня незалежных журналістаў ва Ўкраіне, у тым ліку паклёпніцкую кампанію ў дачыненьні да аглядальніка Радыё Свабода Віталя Портнікава.
15 студзеня Таварыства беларускай мовы ў Магілёўскім унівэрсытэце імя Куляшова 13-ты раз правяло інтэлектуальнае спаборніцтва для школьнікаў «Беларускае пяціборства».
Ігар Пасноў апавёў «Свабодзе», што ўчора віцебскі стваральнік Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі Сяргей Рыжоў мусіў зьявіцца на позву ў Сьледчы камітэт. Аднак яго не было ні ў гэтай установе, ні ў міліцыі, ні ў ІЧУ. Тэлефон Рыжова таксама не адказвае.
Загрузіць яшчэ