Паводле людзей, якім давялося быць у зьняволеньні, ці ня самае папулярнае чытво за кратамі — гэта эзатэрычная літаратура: кнігі, якія спэцыфічна трактуюць малавывучаныя, часам зусім містычныя здарэньні... За калючкай шмат хто верыць у цуды, надае значэньне розным снам, знакам ды прыкметам.