24 красавіка суд Маскоўскага раёну Менску разгледзіць справу адносна прэвэнтыўнага нагляду над актывістам Паўлам Вінаградавым.
Публічную сустрэчу з дысыдэнтам-антысаветчыкам, праваабаронцам і публіцыстам Міхасём Кукабакам ладзіць праваабарончы цэнтар «Вясна».
Супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны вызначылі, што да забойства дэпутата Горлаўскага гарсавету Ўладзімера Рыбака датычная група сэпаратыстаў, якая дзейнічае ў Данецкай вобласьці, і афіцэры расейскага спэцназу Ігар Стралкоў і Ігар Бэзьлер.
Супраць былога генэральнага дырэктара бабруйскага акцыянэрнага таварыства «Фандок» Уладзімера Майка распачата адразу некалькі крымінальных спраў.
7 красавіка палітвязьня Парфянкова, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 9 строгага рэжыму ў Горках, на 6 месяцаў зьмясьцілі ў так званае памяшканьне камэрнага тыпу.
Мэта акцыі — публічна выказаць падтрымку ідэі мацаваньня незалежнасьці Беларусі, а таксама канстытуцыйнага палажэньня пра нэўтралітэт.
«Я ніколі ня думаў, што буду жыць у Чэхаславакіі 1938 году. Для мяне тое, што адбываецца ва ўсходняй Украіне, — люстраны адбітак тых падзеяў. Гэта жудасна разумець, што ты адправіўся амаль на сто гадоў назад».
У Менску затрымалі актывіста Ільлю Дабратвора. Яго вінавацяць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі, на 23 красавіка прызначаны суд.
На другі дзень Вялікадня ў вёсцы Маркавічы Гомельскага раёну традыцыйна ладзіцца цікавы веснавы абрад «Ваджэньне сулы».
22 красавіка Магілёўскі абласны суд асудзіў былога старшыню Гомельскага гарвыканкаму Віктара Піліпца на пяць гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка накіраваў у Палату прадстаўнікоў праект закону аб амністыі.
Пракуратура Цэнтральнага раёну Менску з уласнай ініцыятывы запатрабавала матэрыялы працэсу, які адбыўся 10 красавіка.
Ці існуе сёньня пагроза для незалежнасьці Беларусі? Калі так, то ад каго ці ад чаго яна зыходзіць? На такое пытаньне «Свабоды» адказвалі жыхары Берасьця.
Шклоўскія ўлады не пагадзіліся назваць адну з вуліц у далучанай да райцэнтру вёсцы Вялікае Зарэчча імем беларускага пісьменьніка Міхася Зарэцкага. З прапановай увекавечыць памяць літаратара ў назьве вуліцы зьвярталася мясцовая суполка Таварыства беларускай мовы.
Напярэдадні аднаго з найгалоўнейшых рэлігійных сьвятаў — Уваскрашэнья Хрыстова. Сёлета вернікі ўсіх канфэсіяў сустракаюць Вялікдзень разам.
На кіеўскім майдане прыбіраюць сьмецьце і акультурваюць барыкады — каб і хадзілася зручней, і глядзелася больш прыстойна, і пра магчымую пагрозу нагадвала.
Сёлетні Дзень помнікаў і гістарычных мясьцін Магілёў сустракае зь меншай колькасьцю старых будынкаў, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Некаторыя камяніцы разбураныя, некаторыя перабудоўваюцца.
Прадстаўнікі грамадзкасьці называюць прапанаваны да разгляду праект дэталёвага плянаваньня тэрыторыі Курапатаў сама меней «цынічным» і зьбіраюцца скардзіцца ў пракуратуру і Камітэт дзяржаўнага кантролю.
Суд Цэнтральнага раёну Гомелю 17 красавіка папярэдзіў мясцовых маладафронтаўцаў Андруся Цянюту, Натальлю Крывашэй і Станіслава Булу. 22 лютага яны зладзілі акцыю памялі ахвяраў кіеўскага Эўрамайдану.
Загрузіць яшчэ