Суд Цэнтральнага раёну Гомелю 17 красавіка папярэдзіў мясцовых маладафронтаўцаў Андруся Цянюту, Натальлю Крывашэй і Станіслава Булу. 22 лютага яны зладзілі акцыю памялі ахвяраў кіеўскага Эўрамайдану.
У Доме культуры пасёлку Лясны адбыўся сход у рамках грамадзкага абмеркаваньня дэталёвага пляну забудовы раёну Курапатаў. Актывісты патрабуюць выключыць з пляну забудовы альтанкі для грылю, аўтамабільную стаянку і праезд.
17 красавіка аўтапрабег спыніўся ў Магілёве.
Як ставяцца жыхары расейскамоўнай Адэсы да падзей на ўсходзе Украіны, ці падтрымліваюць аддзяленьне рэгіёнаў ці фэдэралізацыю? Апытаньне беларускай Свабоды.
На тэрыторыі Беларусі пачаліся сумесныя вучэньні Сілаў спэцыяльных апэрацыяў беларускага войска і аддзелаў паветрана-дэсантных войскаў Расеі, заявіў Дмытро Тымчук, каардынатар украінскай групы «Інфармацыйны супраціў».
«Расея апошнія гады разважала пра гэтак званы „Русский мир“ (расейскі сьвет). Дык вось цяпер усе пабачылі сапраўднае аблічча: „Русский мир“ — гэта расейская вайна. І больш нічога», — заявіў палітык Аляксандар Дабравольскі.
Менскія гарадзкі і раённы выканкамы праводзяць прадугледжанае законам грамадзкае абмеркаваньне дэталёвага пляну забудовы раёну Курапатаў.
Кіраўнік фэрмэрскай гаспадаркі Мікалай Вінянкоў з Кармянскага раёну ня можа атрымаць у сваё карыстаньне два дзясяткі гектараў зямлі ў сябе дома. Ён езьдзіць за сотню кілямэтраў у Клінцоўскі раён Расеі і там абрабляе зямлю, каб вырошчваць збожжа.
16 красавіка ў Вільні прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай апазыцыі сустрэліся з чатырма амэрыканскімі сэнатарамі, сярод якіх быў і Джон Маккейн.
Генэральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны суд крымінальную справу былога намесьніка генэральнага пракурора Беларусі Аляксандра Архіпава, паведаміў журналістам у сераду генпракурор Аляксандар Канюк.
Перасячэньне мяжы з савецкіх часоў — нэрвовая працэдура. Для Дар’і Ліс паездкі за мяжу — рэдкасьць, у багажніку бацькавай машыны абавязкова ляжыць яе электравазок.
Мікалай Валынка, старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Данбаса, праз Радыё Свабода зьвярнуўся да беларусаў з просьбай пра падтрымку ў барацьбе за адзіную Ўкраіну:
15 красавіка ў Магілёўскім абласным судзе выступілі з апошнім словам абвінавачаныя па гэтак званай справе Піліпца.
8 красавіка ў Луганску быў захоплены будынак СБУ, які па-ранейшаму знаходзіцца ў распараджэньні сэпаратыстаў. Пра сытуацыю на Луганшчыне Свабодзе распавядае праваабаронца Канстанцін Равуцкі
Гэткае пакараньне прысудзілі віцебскай актывістцы за пікет супраць удзелу ва ўжо мінулых мясцовых выбарах, які адбыўся 22 сакавіка ў Віцебску.
14 красавіка пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў стварылі Таварыства ўкраінскай літаратуры, якое будзе займацца гуртаваньнем украінамоўных беларускіх аўтараў і папулярызацыяй украінскай літаратуры ў Беларусі.
У Бабруйску невялікая група інвалідаў-вазочнікаў, дзяўчатак, рэгулярна кампаніяй выбіраюцца «ў сьвет». Кажуць, так прасьцей пераадолець перашкоды, боязь новага і паказацца людзям, бальшыня зь якіх зрэдку бачаць чалавека ў інвалідным вазку.
Расейскія войскі на мяжы з Украінай знаходзяцца ў стане высокай гатоўнасьці і ў выпадку адпаведнага загаду дасягнуць украінскай тэрыторыі за 12 гадзін.
Вадзім і Аксана Якушыкі зь Бярозы на Берасьцейшчыне цягам некалькіх гадоў адстойваюць свой надзел і дом, які пагражае адабраць мясцовая ўлада. Якушыкі прайшлі шмат судоў, набралі тэчкі ліставаньня з чыноўнікамі, але дабіцца свайго дагэтуль ня могуць.
10 красавіка ў Шклове актывісты апазыцыйных арганізацыяў адзначылі гадавіну наданьня гораду Магдэбурскага права і стварылі Шклоўскі магістрат.
Загрузіць яшчэ