Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сям’я зь Бярозы адстойвае сваю зямлю


Вадзім Якушык
Вадзім Якушык

Вадзім і Аксана Якушыкі зь Бярозы на Берасьцейшчыне цягам некалькіх гадоў адстойваюць свой надзел і дом, які пагражае адабраць мясцовая ўлада. Якушыкі прайшлі шмат судоў, набралі тэчкі ліставаньня з чыноўнікамі, але дабіцца свайго дагэтуль ня могуць.

Зямельны надзел са старой хаткай непадалёк ад цэнтру Бярозы сям’я Якушыкаў купіла больш за дзесяць гадоў таму. Але паставіць новы дом чыноўнікі не дазволілі, паведаміўшы, што хочуць іх адсяліць. Быццам бы на гэтай зямлі плянуецца шматкватэрная будоўля. Але, на думку Вадзіма Якушыка, надзел спатрэбіўся для таго, каб зрабіць празь яго праезд да суседніх чыноўніцкіх дамоў:

«За мной пабудаваныя два дамы мясцовых чыноўнікаў. Яны яшчэ там не жывуць, але дамы ўжо дабудаваныя. Відаць, пакуль няма пад’езду, то няма як іх зарэгістраваць...»

Свой надзел Якушыкі купілі ў шасьці гаспадароў. Вадзім кажа, што пасьля гэтага на іх і пачалі ціснуць. На яго думку, чыноўнікам прасьцей адсяліць аднаго гаспадара, чым шасьцярых.

Якушыкі ўжо прайшлі шэраг судоў, змагаючыся за свой надзел. Днямі Кобрынскі суд ізноў зацьвердзіў іх адсяленьне. Даведзены да адчаю Вадзім Якушык пасьля гэтага суду зрабіў на сваім плоце вялікі надпіс на знак пратэсту. Адразу ж прыехалі міліцыянты, схапілі яго разам з суседам, які заступіўся, і забралі ў пастарунак. Пры затрыманьні, распавядае Вадзім Якушык, міліцыянты зьбілі яго, жонку, суседа і 17-гадовага сына.

«На плоце напісаў: „Ныркевіч — тут няма месца для цябе і тваіх сяброў. Пара б ужо і за гальштук, а то закон нядзейны“. Пад’ехалі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі праехаць у аддзяленьне. Мне не патлумачылі, на якой падставе. Жонка здымала гэта на відэа. Выйшаў падпалкоўнік Самасюк, ударыў маю жонку, выхапіў фотаапарат, на гэтым здымка і перапынілася...»
Надпіс на плоце ўжо замалявалі
Надпіс на плоце ўжо замалявалі

На затрыманых склалі пратакол за хуліганскія дзеяньні і брыдкаслоўе, пасьля чаго бярозаўскі суд пакараў іх штрафам.

Вадзім Якушык распавёў, што зьбітыя спрабавалі зафіксаваць пабоі ў лякарні, але ім у гэтым адмовілі.

Нягледзячы на гэтыя падзеі, Вадзім Якушык кажа, што сям’я не плянуе здавацца і будзе адстойваць сваю зямлю.

Сытуацыя вакол сям’і Якушыкаў атрымала ў Бярозе шырокі розгалас. У сацыяльных сетках нават стварылі суполку дзеля іх падтрымкі.
Сям’я зь Бярозы бароніць сваю зямлю
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:58 0:00

Чыноўнікі ж стаяць на сваім. Як распавёў Свабодзе намесьнік старшыні Бярозаўскага райвыканкаму Яўген Тарасюк, улады ў дачыненьнях зь сям’ёй Якушыкаў карыстаюцца толькі законнымі мэтадамі:

«Чалавеку 187 мільёнаў прапанавалі. Гэта ацэнка незалежнага суду, таму — што можна зрабіць? Ён хоча больш грошай — ну як быць? Калі суд вырашыў... Вы ж за дэмакратыю, за галоснасьць, і ні мы, ні вы ня маеце права адмяніць рашэньне суду. Мы можам выказацца, што суд ня мае рацыі, але ж гэта далей ня пойдзе. Было, па-мойму, адзінаццаць пасяджэньняў суду, я ўжо зьбіўся зь ліку. Можна яшчэ ў адзін, можа ў Гааскі які суд падаць. Гэта ж ня толькі адзін дом, там зносілі шмат дамоў, а зь ім вось гэтыя праблемы...»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG