Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінаградава хочуць пакінуць пад наглядам


Павал Вінаградаў
Павал Вінаградаў

24 красавіка суд Маскоўскага раёну Менску разгледзіць справу адносна прэвэнтыўнага нагляду над актывістам Паўлам Вінаградавым.

Сёньня актывіст зьявіўся ў РАУС, каб адзначыцца ў апошні дзень нагляду. Аднак супрацоўнікі міліцыі паведамілі яму, што тэрмін могуць працягнуць.

Карэспандэнт Свабоды патэлефанаваў актывісту, калі той быў яшчэ ў пастарунку і чакаў, калі яго павязуць у суд. Ён сказаў, што супрацоўнікі міліцыі мяркуюць працягнуць яму нагляд, бо ён, маўляў, «ня стаў на шлях выпраўленьня».

«За два гады яны знайшлі два парушэньні, якія ўжо зьнятыя. Цяпер у мяне нуль парушэньняў. Але два парушэньні былі. Значыць, нагляд не захоўваў, значыць — зладзей», — сказаў актывіст.

Павал Вінаградаў быў асуджаны за Плошчу-2010. Выйшаў на волю датэрмінова, але адразу яго паставілі на прэвэнтыўны нагляд. За час нагляду актывіст зазнаваў адміністратыўны перасьлед за грамадзкую актыўнасьць.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG