Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі Ільлю Дабратвора


Ільля Дабратвор
Ільля Дабратвор

У Менску затрымалі актывіста Ільлю Дабратвора. Яго вінавацяць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі, на 23 красавіка прызначаны суд.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў актывіст Алег Корбан.

Ён удакладніў, што Ільля пасьпеў патэлефанаваць і апавёў, што яго затрымалі, калі ён ехаў на ўласным аўтамабілі.

Паводле Корбана, сёньня сябры «Альтэрнатывы» зьбіраліся ладзіць акцыю па папулярызацыі нацыянальнай сымболікі. Ільля быў адным з адказных у тэхнічных пытаньнях і вёз у аўтамабілі бел-чырвона-белыя сьцяжкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG