На пытаньні Радыё Свабода адказвае начальнік галоўнай статыстычнай управы Магілёўскай вобласьці Валеры Берастаў, якога 9 ліпеня Эўразьвяз выкрасьліў са свайго «чорнага сьпісу».
Тры цягнікі беларускага фармаваньня, якія ідуць зь Менску да курортаў Краснадарскага краю (Анапа, Мінводы і Адлер), з 10 ліпеня зьменяць свой маршрут — яны будуць абмінаць тэрыторыю Ўкраіны.
Аляксандар Лукашэнка дазволіў аддаваць зямельныя ўчасткі ў межах кітайска-беларускага парку ў прыватную ўласнасьць інвэстарам
Дзевяціклясьніца з Баранавічаў Юлія Емельяновіч перамагла на 11-й міжнароднай алімпіядзе па расейскай мове, што ладзіцца для краін СНД, Балтыі, Грузіі.
Міністэрства юстыцыі Ўкраіны падало пазоў у суд Кіева, каб забараніць дзейнасьць Камуністычнай партыі.
Яшчэ некалькі супрацоўнікаў Берасьцейскай філярмоніі цяжка захварэлі праз грыбок, які разьвіўся ў падвальным памяшканьні.
На Гомельшчыну працягваюць прыяжджаць уцекачы з Украіны. Іх няшмат, але яны прыяжджаюць. Пераважна гэта жыхары Данецкай і Луганскай абласьцей.
Выходнымі ў Валожынскім раёне на хутары Шаблі прайшоў фэст «Вольнае паветра». Сёлета ён быў прысьвечаны Купальлю.
Ці вяртаюцца ў вызвалены Славянск уцекачы? Як жыў горад пад уладаю сэпаратыстаў і што там адбываецца цяпер? Ці застанецца ў будучыні небясьпека ідэяў сэпаратызму ў гэтым горадзе Данецкай вобласьці Ўкраіны? На такія пытаньні беларускай службы Радыё Свабода адказаў жыхар Славянску.
Радыё Свабода зьвярнулася з такім пытаньнем да арганізатараў і ўдзельнікаў той ініцыятывы.
Аляксандар Лукашэнка быў вайсковай форме, яго сын Мікалай — у цывільным, з чырвона-зялёнай стужкай. Падчас выступу бацькі сын стаў за трыбунай.
Прадпрымальніка з Баранавічаў Мікалая Чарнавуса вызвалілі з-пад варты, і ён цяпер знаходзіцца дома.
Старшыня Кампартыі Расеі Генадзь Зюганаў даслаў віншавальную тэлеграму кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку з Днём незалежнасьці. Ён завяршыў яе словамі: «Жыве Беларусь!»
Парад на афіцыйны Дзень Незалежнасьці Беларусі — грукат, пабіты асфальт і расейскія войскі.
Каля 140 чалавек прыйшлі 3 ліпеня ў менскі парк імя Горкага ў нацыянальных строях і бясплатна пакаталіся на атракцыёнах.
Пакуль у Менску па вуліцах езьдзяць танкі, у правінцыі сьвяткуюць больш сьціпла.
У Магілёве гандляроў на буйных рынках у параўнаньні з папярэднім днём паболела, аднак ня ўсе працоўныя месцы занятыя.
«Калі трэба, мы ўстанем сьпінай да сьпіны і будзем абараняцца, мы будзем змагацца, як калісьці змагаліся разам,» — заявіў Лукашэнка.
Загрузіць яшчэ