Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лыжы на асфальце — 3 ліпеня з івацэвіцкім калярытам

Жанчына танцуе пад музыку вайсковага аркестру
1/10 Жанчына танцуе пад музыку вайсковага аркестру
Пакуль у Менску па вуліцах езьдзяць танкі, у правінцыі сьвяткуюць больш сьціпла.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Піянэр салютуе ў час ускладаньня кветак да помніка загінулым
2/10 Піянэр салютуе ў час ускладаньня кветак да помніка загінулым
Пакуль у Менску па вуліцах езьдзяць танкі, у правінцыі сьвяткуюць больш сьціпла.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Устаноўку залпавага агню на плошчы аблюбавалі дзеці
3/10 Устаноўку залпавага агню на плошчы аблюбавалі дзеці
Пакуль у Менску па вуліцах езьдзяць танкі, у правінцыі сьвяткуюць больш сьціпла.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Выстава мясцовых прадпрыемстваў на галоўнай вуліцы
4/10 Выстава мясцовых прадпрыемстваў на галоўнай вуліцы
Пакуль у Менску па вуліцах езьдзяць танкі, у правінцыі сьвяткуюць больш сьціпла.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Дзіцячыя забавы
5/10 Дзіцячыя забавы
Пакуль у Менску па вуліцах езьдзяць танкі, у правінцыі сьвяткуюць больш сьціпла.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
За райвыканкамам можна паесьці шашлыку
6/10 За райвыканкамам можна паесьці шашлыку
Пакуль у Менску па вуліцах езьдзяць танкі, у правінцыі сьвяткуюць больш сьціпла.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Шоў мыльных бурбалак
7/10 Шоў мыльных бурбалак
Пакуль у Менску па вуліцах езьдзяць танкі, у правінцыі сьвяткуюць больш сьціпла.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Часам сустракаюцца чырвона-зялёныя сьцяжкі
8/10 Часам сустракаюцца чырвона-зялёныя сьцяжкі
Пакуль у Менску па вуліцах езьдзяць танкі, у правінцыі сьвяткуюць больш сьціпла.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Ля плошчы дзяжурыць «хуткая» і міліцыя
9/10 Ля плошчы дзяжурыць «хуткая» і міліцыя
Пакуль у Менску па вуліцах езьдзяць танкі, у правінцыі сьвяткуюць больш сьціпла.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
10/10
Пакуль у Менску па вуліцах езьдзяць танкі, у правінцыі сьвяткуюць больш сьціпла.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

Пакуль у Менску па вуліцах езьдзяць танкі, у правінцыі сьвяткуюць больш сьціпла.

У Івацэвічах на Берасьцейшчыне народныя гуляньні праходзяць на плошчы Леніна і каля лядовай арэны. Раніцай прадстаўнікі мясцовай улады ды вэтэраны ўсклалі тут кветкі ахвярам вайны. Пазьней пачаўся канцэрт, а майстры народнай творчасьці і мясцовыя прадпрыемствы выставілі свае вырабы. За райвыканкамам усталявалі сталы, дзе можна папіць квасу ды паесьці шашлыку.

У першай палове дня нецьвярозых не відаць, але і ў цэлым людзей няшмат. Шырэйшыя гуляньні будуць у другой палове дня каля лядовай арэны, дзе анансавалі канцэрт «зоркі беларускай эстрады» Жанэт. Тамсама, каля лядовай арэны, увечары зладзяць фаер-шоў, а блізу 23-й гадзіны адбудзецца і традыцыйны салют.

Георгіеўскіх стужак у Івацэвічах зусім не заўважна. Зрэдку трапляюцца людзі з пачэпленымі чырвона-зялёнымі стужкамі, дзеці бавяцца чырвона-зялёнымі сьцяжкамі.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG