Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка на парадзе пагражаў прыкладам братняй Украіны

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка быў вайсковай форме, яго сын Мікалай — у цывільным, з чырвона-зялёнай стужкай. Падчас выступу бацькі сын стаў за трыбунай.

Аляксандар Лукашэнка быў вайсковай форме, яго сын Мікалай — у цывільным, з чырвона-зялёнай стужкай. Падчас выступу бацькі сын стаў за трыбунай.

У сваім выступе Лукашэнка казаў пра абвастрэньне міжнароднай абстаноўкі, калі «каля нашых межаў зноў назапашваецца ваенны патэнцыял».

«Сёньня мы бачым зьніжэньне эфэктыўнасьці сыстэмы міжнароднай бясьпекі, якая склалася пасьля вайны. Зьяўляюцца новыя пагрозы, робіцца перагляд і перакройка пасьляваенных межаў. Абазначылася тэндэнцыя глябальнай нестабільнасьці. Бесцырымоннае ўмяшаньне ў справы сувэрэнных дзяржаў, спробы распаліць у іх міжнацыянальную варажнечу, дэстабілізаваць абстаноўку мы бачым ня толькі на Блізкім Усходзе, але, на жаль, ужо сёньня і на прыкладзе нашай братэрскай Украіны», — адзначыў Лукашэнка.

Лукашэнка бачыць самы важны кірунак дзейнасьці ва «ўмацаваньні і разьвіцьці ўзброеных сіл, усёй ваеннай арганізацыі дзяржавы».

Паводле кіраўніка краіны, падзеі ва Ўкраіне пацьвярджаюць, што «па сутнасьці ўся Эўропа, увесь сьвет знаходзіцца на пераломе гістарычных эпох і кожная дзяржава павінна быць гатовай даць адказ на любы выклік часу».

Ён сказаў, што Беларусь выступае за сыстэму міжнародных адносін, заснаваных «на вяршэнстве нормаў міжнароднага права і шматбаковым супрацоўніцтве». І менавіта на гэта накіравана шматвэктарная, збалянсаваная палітыка Беларусі.

«Прыярытэтам зьяўляецца разьвіцьцё нашых адносін з нашым з стратэгічным саюзьнікам Расейскай Фэдэрацыяй. Сымбалічна тое, што сёньня ў парадным шэрагу плячом да пляча стаяць вайскоўцы двух братэрскіх народаў», — сказаў Лукашэнка.

У парадзе ў Менску ўзяла ўдзел расейская вайсковая тэхніка — самаходныя пускавыя ўстаноўкі са складу апэратыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр» і зэнітнага ракетнага комплексу С-400 «Трыюмф», а таксама браняваныя шматмэтавыя аўтамабілі «Тыгр».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG