Міністар культуры Барыс Сьвятлоў паведаміў, што новым дырэктарам акадэмічнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску прызначаны Аляксандар Старых, былы намесьнік дырэктара па сацыяльных пытаньнях ААТ «Белшына».
Што пра магчымую пэрспэктыву далучэньня часткі Расейскай Фэдэрацыі да беларускай тэрыторыі думаюць жыхары Руднянскага раёну Смаленскай вобласьці, што на мяжы зь Віцебшчынай?
Свабода пагутарыла зь перакладчыкам Сяргеем Сматрычэнкам, які распавёў пра стаўленьне да Гаўла ў Чэхіі і пра сваю мару пабачыць Гаўлавы п’есы на сцэнах Беларусі.
Гісторыі людзей, якіх улады і чыноўнікі называюць «дармаедамі». Адзін зь беларусаў нават выказаў свае эмоцыі ў вершы.
Штонядзелі дзеткі 3–7 гадоў зьбіраюцца ў галерэі «Ў» і, седзячы на руках у татаў і мамаў, разам зь імі вучаць беларускую мову.
«Дзякуй табе, кніга!» — так называецца кніга, якую выдала вядомая прапагандыстка беларускага прыгожага пісьменства Соф’я Жыбулеўская.
Паўднёваафрыканскі суд асудзіў чэмпіёна Паралімпійскіх гульняў Оскара Пісторыюса, прызнанага вінаватым у ненаўмысным забойстве сваёй сяброўкі Рывы Стэнкамп, на пяць гадоў зьняволеньня.
Ад саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі можна будзе адмовіцца толькі пасьля таго, як Эўразійскі эканамічны саюз дасягне такога ж роўню інтэграцыі.
Урад рыхтуе нарматыўны акт, у якім прадугледжаны шэраг захадаў, каб як мага паўней прыцягнуць да працоўнай дзейнасьці «грамадзянаў, якія ўхіляюцца ад працы».
Прадстаўнікі грамадзкага аб’яднаньня БНФ «Адраджэньне» і шэрагу іншых няўрадавых арганізацыяў не дапушчаныя да ўдзелу ў сэмінары «Адказнасьць юрыдычных асобаў за карупцыйныя правапарушэньні», які адбудзецца 21–22 кастрычніка ў Менску пад эгідай Рады Эўропы і Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
Урачыстасьці з нагоды 100-й гадавіны народзінаў кардынала Казімера Сьвёнтка пройдуць у Пінску 25 кастрычніка.
10 год таму ў Менску была забітая журналістка Вераніка Чаркасава, таямніца гібелі якой афіцыйным сьледзтвам дагэтуль не раскрытая
Прэзэнтацыя кнігі «Жыцьцё пасьля раку» сабрала поўную залю. На ёй прысутнічалі каля трохсот чалавек.
У малой залі к/з Менск прэзэнтавалі кнігі «Жыцьцё пасьля раку». Гэта 22 гісторыі анкалягічных пацыентаў, якія ўсьвядомілі, што сьмерць можа быць блізка, але іх жыцьцё ў такой сытуацыі набывае іншы сэнс. Кніга выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
Працоўны тыдзень у аб’яднаньні «Гомсельмаш» пачаўся з адпачынку. 20 кастрычніка працаўнікі найбуйнейшага вытворцы сельгастэхнікі ня выйшлі на працу.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка прызначыў Віктара Шынкевіча начальнікам прэзыдэнцкай службы бясьпекі.
Вылучэньне палітвязьня Мікалая Статкевіча адзіным кандыдатам ад апазыцыі дазволіць дэмсілам прадэманстраваць сваю еднасьць, а таксама паспрыяе аднаўленьню хвалі цікавасьці да праблемы палітвязьняў.
У інтэрнэце шырока рэклямуецца новая польска-нямецка-чэская стыпэндыя для беларусаў, якая прапануе сэмэстар навучаньня ў Польшчы.
Бранскае інтэрнэт-выданьне «ГородБ» запусьціла апытаньне сярод сваіх чытачоў, які варыянт дзяржаўнай прыналежнасьці гораду Бранску яны б абралі.
Сёньня на Паўночных могілках Менску быў адкрыты і асьвечаны помнік беларускаму палітычнаму дзеячу Віктару Івашкевічу, які перадчасна памёр год таму.
Загрузіць яшчэ