Разьвітаньне зь Міхаілам Марынічам адбудзецца ў Менску ў нядзелю, 19 кастрычніка, ад 9:00 да 11:45 ў залі рытуальных паслугаў па адрасе вуліца Альшэўскага, 12.
Могілкі пад назовам «Клінічныя» месьцяцца калі ня ў самым цэнтры Віцебску, то, прынамсі не на ўскраіне. Месца апошняга спачыну віцяблян ператварылася ў прыстанак асобаў бяз пэўнага месца жыхарства ды аматараў алькаголю
18 кастрычніка ў Магілёве ўслаўлялі дранікі. Пакаштаваць улюбёны беларусамі бульбяны харч ды паслухаць беларускую музыку ў этнаграфічны комплекс народных промыслаў на «Дранік-фэст» прыйшла не адна сотня магілёўцаў.
Калі чалавек нешта скраў у супэрмаркеце, ці дае гэта права ахоўнікам ужываць у дачыненьні да яго фізычную сілу? А калі чалавек ня скраў, а яго абзываюць злодзеем і пачынаюць абшукваць?
Прэсавая канфэрэнцыя кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі працягвалася сёньня пяць з паловай гадзін. Ён выказаўся адносна сытуацыі ва Ўкраіне, пракамэнтаваў дачыненьні з Расеяй і Захадам.
Былы палітвязень і міністар зьнешнеэканамічных сувязяў Беларусі памёр на 75-м годзе жыцьця.
Якія высновы павінна зрабіць беларуская ўлада з украінскіх падзеяў? Апытаньне ў Горадні
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 17 кастрычніка правядзе прэс-канфэрэнцыю для расейскіх рэгіянальных СМІ.
У Бабруйску працаўнікі заводу «Аграмаш» заяўляюць, што іх змушаюць рабіць прышчэпкі ад грыпу. Калі ж яны адмаўляюцца, то ў паліклініцы не даюць даведак пра допуск на працу.
Пад дзеяньне закону аб люстрацыі ва Ўкраіне патэнцыйна падпадае каля мільёна дзяржаўных службоўцаў, але ці прывядзе гэты закон да сапраўднага ачышчэньня ўлады, сказаць пакуль цяжка.
Пасьля закрыцьця курсаў «Мова ці кава» перад былымі наведнікамі гэтага моўнага шоў паўстае праблема выбару альтэрнатыўных заняткаў, дзе ў неакадэмічнай нязмушанай атмасфэры можна вучыць з нуля ці ўдасканальваць беларускую мову.
У размове з сваякамі ды адвакатам Ігара Аліневіча кіраўніцтва папраўчай калёніі «Віцьба-3» дало зразумець, што палітвязьня могуць перавесьці на камэрнае ўтрыманьне.
Крыху больш за дзесяць гадоў таму жыхары вёскі Хільчыцы Жыткавіцкага раёну збунтаваліся cупраць свайго збанкрутаванага калгасу «Шлях да камунізму» і ўсе гуртам перайшлі да свайго земляка, мясцовага фэрмэра Міхаіла Шруба.
Замест чарговых заняткаў, якія павінны былі пачаць новы сэзон курсаў «Мова ці кава», 15 кастрычніка адбылася прэсавая канфэрэнцыя.
На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказала паэтка, вядучая курсаў «Мова ці кава» Валярына Кустава.
Нацыянальная Рада тэлебачаньня і радыёвяшчаньня Ўкраіны прызнала тэлеканал «Беларусь 24» неадпаведным патрабаваньням Эўрапейскай канвэнцыі пра транспамежнае тэлебачаньне.
Праваабаронцы лічаць, што практыка масавых адвольных прэвэнтыўных затрыманьняў грамадзкіх і палітычных актывістаў будзе шырока выкарыстоўвацца падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2015 году.
Ці зьмянілася сытуацыя ў Беларусі ў сувязі з апошнімі падзеямі ў рэгіёне і якой павінна быць палітыка Захаду адносна Беларусі ў сёньняшніх умовах? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць сёньня ў Вільні прадстаўнікі Паўночнай Рады і палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў Беларусі.
Вядоўцы папулярных заняткаў беларускай мовы «Мова ці кава» лічаць, што ня змогуць дамовіцца аб далейшай супрацы з заснавальніцай курсаў Кацярынай Кібальчыч і ўжо рыхтуюць для сваіх слухачоў альтэрнатыву.
Загрузіць яшчэ