Разьвітаньне зь Міхаілам Марынічам адбудзецца ў Менску ў нядзелю, 19 кастрычніка, ад 9:00 да 11:45 ў залі рытуальных паслугаў па адрасе вуліца Альшэўскага, 12.
Пахаваньне адбудзецца на Ўсходніх (Маскоўскіх) могілках, сэктар 13а.
Былы палітвязень і міністар зьнешнеэканамічных сувязяў Беларусі памёр 17 кастрычніка ў Менску на 75-м годзе жыцьця.
Выказваньні калегаў і архіўныя фотаздымкі Марыніча можна паглядзець тут.